Поўная назва (для бібліяграфій)

Барышнікаў Я. Дуды на тэрыторыі Беларусі ў працах замежных аўтараў / Барышнікаў Я. // Аўтэнтычны фалклор: праблемы захавання, вывучэння, успрымання: зборнік навуковых прац удзельнікаў VII Міжнароднай навуковай канферэнцыі (Мінск, 26-28 красавіка 2013 г.) / БДУКМ; рэдкал.: Языковіч В.Р. (адк. рэд.) [і інш.] — Мінск : БДУКМ, 2013. — с. 259–266

Гады публікацыі

Звязаныя лакацыі

Анатацыя

У артыкуле на падставе пісьмовых і іканаграфічных крыніц робіцца спроба прасачыць (з сярэднявечча і да нашага часу) эвалюцыю стаўлення замежнікаў да мясцовых дудаў, вызначыць некаторыя заканамернасці і праблемы успрыняцца;  паказаць беларускай даследчыцкай супольнасці, наколькі бедна прадстаўленая беларуская дуда ў свеце, і такім чынам, магчыма, заахвоціць іх на больш актыўную працу; указаць канкрэтныя выпадкі некарэктнага выкарыстання факталагічнай базы замежнымі аўтарамі (пад «замежнымі аўтарамі» ў тэксце разумеюцца асобы, што на момант фіксацыі дудаў у сваіх працах не ўважалі тэрыторыю, якую апісвалі, ані сваёй радзімай, ані часткай сваёй краіны ці палітычна залежнай ад яе). 

Разглядаюцца працы Паўля Адэрборна, Міхалона Літвіна, Олаўса Магнуса, Абрахама дэ Бруіна, Джона Аткінсана, Роберта Пінкертона, Энтані Бэйнса, Руты Жарскене, Рымантаса Слюжынскаса, Збігнева Ежы Пшэрэмбскага і Ульрыха Маргенштэрна.

На жаль, перадпрагляд немагчымы. Калі ласка, скарыстайцеся вонкавымі спасылкамі ніжэй
Гэта кэшаваныя старонка. Апошняя сінхранізацыя з базай - 23.09.2024 15:40:56

Маеце пытанне ці заўвагу? Напішыце ў каментары. Звяртаем увагу, што каментары са спасылкамі і ад неаўтарызаваных аўтараў прэмадэруюцца.

Відэакурсы па этнаграфіі

Самы час вучыцца анлайн! Нашы відэакурсы размешчаны на адукацыйнай платформе Stepik.org і акрамя відэа утрымліваюць праверачныя тэсты для самакантролю.

Запісацца

Выкладчык: Уладзімір Лобач

Аб’ём: 70 урокаў, 14 гадзін відэа, 127 тэставых пытанняў

Курс прапануе паглыбленае азнаямленне з этнічнай гісторыяй і этнакультурнай спецыфікай Беларусі. Прадстаўлены лекцыі па раздзелах і тэмах вучэбнай праграмы "Этнаграфія Беларусі", якая выкладаецца аўтарам у Полацкім дзяржаўным універсітэце.

Запісацца

Выкладчык: Зміцер Скварчэўскі

Аб’ём: 13 урокаў, 2 гадзіны відэа, 100 тэставых пытанняў

Сярод разнастайных аспектаў беларускай міфалогіі, прадметам курсу абраны персанажны код: боствы, духі, дэманічныя істоты, героі і т.п.