Поўная назва (для бібліяграфій)

Власт. Крыўска-Беларускі Іменнік // «Крывіч», № 6, Каўнас 1923 — с. 34-43.

Гады публікацыі

Звязаныя лакацыі

Летапісі, а часьцю і этнографія перахавалі памяць аб пастрыжынах і перамене імён, пры пераходзе з аднаго ўзросту ў другі. Праўда, ні летапісі, ні этнографія не даюць нам поўнага абраза гэтага цікавага абраду. З гісторыі мы ведаем, што некаторых княжых дзяцей пастрыгалі на восьмым гаду жыцьця. Але наша этнографія паказуе, што пастрыгаюць моладага і ў часе яго жанідзьбы. Ёсьць і абрадовая песьня, пры пастрыжынах маладога:

 

Пастрыгайся Яначка з рабяцкага стану,
Ды ў мужскую славу.

 

Як у многіх пытаньнях этнографіі, этнолёгіі і міфалёгіі, чаго няма ў сябе, то можна знайсьці ў другіх народаў, ці то зродных, ці то навет далёкіх, але стаячых на такой ступені культуры, якая адпавядае шуканай эпосе. І ў нашым здарэньні зьвярнуўшыся да параўнаўчай этнографіі (Спэнсэр, Гарвід, Тэйлер) мы лёгка установім, што пастрыжыны адбываліся тры разы ў радавы пэрыод: на 8м годзе, калі сын з пад апекі маткі, паступае пад апеку бацькі, на 18-19 гаду, перад жанідзьбай і на 40 (прыблізна), калі жэніць сына. Калі гэту вестку зраўняем з бытам нашых сялян, то пераканаемся, што дагэтуль яшчэ ў нашым народзе перасьцярагаюцца звычаі далёкай радавой эпохі.

Гэтак малому хлопцу, да нідаўна яшчэ лічылася у нашых сялян, непрыстойным шыць да 7 гадоў порткі. Надзяваньня-ж першых портак зьвязвалася з пастрыжынамі валасоў, пераменай імя і, ўрэшце, порткі азначалі, што хлопец пераходзіць пад апеку бацькі. Маткі, як ведама, дзяцям падбіраюць самыя песьлівыя імёны, або іначай кажучы выводзяць гэты імёны ад хросных, паводле законаў, мовы і прынятага абычаям спосабу. Гэтак Антон будзе — Анцік, Юры — Юрцік, Міхайла — Місь, Міхцік, Гаўра — Гаўрык і г. д. Гэта т. ск. асноведзь, на якой як узорам вытыкаюцца розныя песьлівыя тонацыі на чык, чычок, ачок, ічок, учочак, усючок, асючок, ятка, іська, лек, уся і г. п.

Каліж хлапца апранулі ў порткі і ён ужо стаўся мужчынам, каб зьмену гэту ў яго жыцьці яшчэ крапчэй зазначыць, яго ўжо больш не называюць Юрцік, Петрык, Анцік, ён ужо не матчын пястун, не дармаед, а ўжо работнік: будзе гусей, ці курэй пасьвіць, пёры скубаць, паедзе разам з бацькам у поле, дык і імя яго ўжо з гэтага часу дзелавое: Пятрук, Антук, Юрка і г. д. Гэта форма імён т. ск. пастускага стану. Але, вось, хлапец падрос, ён ужо не пастух, а дзяцюк, маладзён, тут ці сам уцерся, ці яго мо хто ўвёў у кавалерскую і дзявоцкую кампанію, на вечарынку ці йгрышча. У дзявоцкай кампаніі такая форма імён, як Антук, Пятрук яўна не прыстойная і не стасоўная, і, зрэшта, старадаўны абычай вымагае, у зносінах маладзежы паміж сабой, тону уважлівага, ветлага. І, вось, тут, у гэтай сфэры, самі сабой замяняюцца Антукі у Антоляў, Пятрукі у Петрасёў, Юркі у Юрасёў, і, ў свой чарод, дзявочыя імёны з дзіцячых адпавядаюць хлапцоўскім, ператвараючыся ў: Пятруся, Югася, Глося, Дося, Алеся і г. п.

Урэшце прыходзіць час жанідзьбы: пераход, будзь што будзь “з рабяцкага стану ды ў мужскую славу”. Тут ужо і сам Бог судзіў Ігнасю, Місю, Аркасю, Кастусю, ператварыцца ў Ігната, Міхайлу, Аркада, Кастуша і г. д. Гэта час, як кажа прыказка “мужаваньня і баяваньня”. Але час ідзе. Падрасьлі дзеці, Міхайла і Ігнат і Пятро ажаніў сына.

Нявестка прышоўшы ў новую сямью, стараецца быць да ўсіх ветлай, уважлівай, а ў першы чарод да бацькоў мужа, і, вось, Аўгей становіцца Аўгіяшом, Астап — Асташом, Баўтрамей — Бутрымам, Грыгор — Грынём і ня толькі ў сваёй сямьі, і але ў суседзяў.

Гэткая самая градація адбываецца і з жаночымі імёнамі, адпаведна да ўзросту і грамадзкага становішча.

І калі, дзеколечы ў глухім кутку лепэльшчыны, ці каля Сенна, сойдзецца грамада сялян, то з гутаркі іх адразу відаць аб кім яны гаворуць, калі называюць чыё імя. Гэтае багацьце мовы нашай, пад нівэлюючым чужым уплывам, ў апошнія часы, пачало руйнавацца. Першымі і даўнейшымі азнакамі гэтай руйнаціі было ўжываньне жаночых канчаткаў у мужскіх зробненых імёнах (па прыкладу—лаўка, галоўка): — Янка, Генька, Стаська і г. п. Гістарычная літаратура паказуе нам, што даўней гэтых жаночых форм у мужскіх імёнах не ўжывалі. Там маем Янусь, Генюсь, Стасік, або: Янцісь, Генцісь і г. п. Любілі даўней у нас такжа форму мужскіх імён з канчаткамі на О пад націскам: Янко, Станько, Грынько і інш., якія ужывалі часта ў 3 і 4-й ступені. Згэтуль імя Олелько магло быць старшай ступені. Другая форма выказуючая руйнацыю, гэта атрофія у грамадзян пачуцьця нелёгізму, калі старыя людзі называюць сабе Кастусь, Юстусь, Алесь, або малых хлапцоў называюць—Альгерд, Тумаш, Антоні. Мне здаралася быць сьведкам цікавай сцэны пры хрышчэньні: бацькі хацелі хрысьціць сына канечна імем Януш, а сьвятар даводзіў, што гэткага сьвятога ніколі ня было, а знача і хрысьціць гэтым імем нельга. І інтэлігент—сьвятар і інтэлігенты бацькі папісываліся перадсабой ўзаемна сваім няведзтвам, што імя Яуш, гэтатолькі выводнае ад Ян.

Дзякуючы заміраньню роднай старасьвеччыны ў народных массах і адарванасьці інтэлігенцыі ад народу, многія формы ў нашых імёнах, асабліва першае і чацьвертае ступені, вымагаюць шмат працы дзеля іх адшуканьня. Як відаць з прыложанага іменніка, жаночыя імёны больш пацярпелі утрат, чым мучынскія. Гэтак мала захавалася форм жаночых імён 4-й ступені, што гавожрыць у некарысьць павагі жанкі ў крыўска-беларускай сямьі, навейшых часаў. Да вельмі цікавых збольшаных (4-й ступені) жаночых імён належаць такія, як: Марыніца, Анісіца, якія захаваліся у XIV Т. Актаў выдаваных Вілен. Архэографічн. Каміс.

Пасколькі мне ведама, над крыўска-беларускім іменнікам дагэтуль ніхто не працаваў ні ў польскай, ні ў расійскай літэратуры, тымчасам праца гэта можа даць незвычайна цэнныя данныя дзеля зразуменьня многіх гістрычных імён і прозьвішч, якія у нас пераважна тварыліся з бацькоўскіх імён, прыкл.: Яраславіч, Глебавіч, Сангушка (Сонгушко, Сендюшко, Сенькушко, праўдападобна ад Савко, Сенко і Семко—Сімон), Олельковіч (Олелько—Аляксандар), Олізар (Елеазар), Грыневіч (Грынь—Грыгоры), Алехновіч (Олехно—Аляксей, ці Аляксандар), Мялешка (Малетій), Тышкевіч (Тышко, Цішка—Тимафей), Хадкевіч (Ходка—Федар), Касьцюшка (Косьць, Касьцюш—Кастантын), Міцкевіч (Міць, Міцько—Мікалай), Дашкевічы (ад Адаш—Адам), Юхневічы (ад Юхно—Акім), Арцімовічы (ад Арцім—Артемій) і г. д. і г. д.

Пры апрацаваньні гэтага іменьніка я карыстаўся ніжэйпададзенымі матэрьяламі:

  1. Акты относящіеся к исторіи Сѣверо-Западного Края издаваемыя Виленской Археографической Комиссіей Т. V—XXIV.
  2. А. Сапунов. Витебская Старина Т. I—V.
  3. Носович. Словарь Бѣлорусского Нарѣчія.
  4. Полн. Собр. Русск. Лѣт. Т. XVII. Западно-Русскія Лѣтописи.
  5. Stryikowski. Historya Sarmacyi Europejskiej. 1885.
  6. T. Narbut. Dzieje Narodu Litewskiego T. I—X.
  7. Архив Минского Петро-Павловского Монастыря; 2 кн.
  8. Рукапіснымі мэтрычнымі запісямі: а) Новасілкаўскай цэркві, (вілейск. пав.) 1827—1860 г.г. б) Шкунцікаўскай цэркві, (дзіс. пав.) 1771—1840. Асабліва багаты матэрьял мае пазвонная кніга запісяў гэтай апошняй цэрквы, дзе мясцовы сьвятар сыстэматычна адмячаў народныя формы имён, дадаючы побач: «во святом крещеніи» так-то. Прыкладам: «младенец Вольтік, во святом крещеніи Александр», або «Данут Шышка, во святом крещеніи Даніил» и г. пад.
  9. Сваімі запісямі, сабранымі пераважна ў окаліцах Дзісны.

 

Авгій — Аўгік — Аўгук — Аўгусь — Аўген(ей) — Аўгіяш
Августа — Аўгуня — Аўгуся — Аўгута
Август — Аўгісь — Аўгустук — Аўгусь — Аўгустын — Аў(Г)густым
Авдзій — Аўдзік — Аўдзук — Аўдзіясь — Аўдзей — Аўдзіяш
Авдотья — (Аў)Дзюня — (Аў)Дзютка — (Аў)Дося — Аўдоля
Авксентій — Аксік — Аксюк — Аксісь — Аксём — Аксайла
Авраам — Абрасьцік — Абрук — Абрась — Абрам — Абраш
Аврелій — Аўруня — (Аў)Рэлька — Аўруся,Раліся — Аўрэля, Раліна — Раіна
Аврелій — Аурык — Аўрук — Аўрусь — Аўрэль — Аўрыяш
Агафон — (А)Гасьцік — (А)Гапусь — (А)Гапон — Гапіян(ш)
Агафія — (А)Гаська — (А)Гапка — (А)Гася — Агата
Аггій — (А)Гіясь — (А)Гіян — (А)Гіяш
Аглаіда — (А)Глоськ — (А)Глося
Агнеса — (А)Гнеся — Агнешка — Агнета
Аграфена — (А)Груська — (А)Груся — (А)Грыпіна
Адам — Адзік — Адук — Адась — Адам — Адаш
Адэлада — Адзька — Адэлька — Адэльця — Адэля
Адольф — Адзік — Адолюк — Адолюсь — Адольф(п)
Адріан — Адрык — Адрук — Адрыясь — Адрыян — Адрыяш
Акім — Юктук — Якім, Юхім — Юхша
Акуліна — (А)Кульця — (А)Куліся — (А)Куліна — (А)Куліта
Александр — (В)Ольцік — Валюк,Олек — (В)Алесь — (В)Алех — Алехна[1]) — (Г)Вольша
Алексій — Ольцік — Алёшка — Алесь — Алёкса
Алёйзій — Альцік — Альзюк(дзюк) — Альдзісь — Алёйза
Анастасій — Асьцік — Астук — Астась — Астас — Асташ
Насьцік — Настук — Настась — Настас — Насташ
Анастасія — Наська — Настка — Настуся — Наста
Андрэй — Андрык — Андрук — Андрусь — Андрэй — Андрыяш,Андрых
Анісім — Анісік — Аніська — Аніс — Анісім
Анісіля — Аніська(сця) — Аніста
Анна — (Г)Анця — (Г)Анка — (Г)Ануся — (Г)Анна(нуля)
Анэта
Антоніна — Анця — Антолька — Антося(ля) — Антаніна
Антон — Анцик — Антук — Антось(ль) — Антон — Антух
Аполина — Польця — Полька — (А)Палюся — Паліся(юта)
Апполін — Польцік — Палюк — (А)Полюсь — (А)Палім — (А)Палінар
Аркадзій — Арцік — Артук — Аркась — Аркад
Асеній — Арсік — Арсук — Арсім — Арсайла
Арсеній — Арцік — Артук — Арцісь — Арцім — Арціш
Афанасій — Панцік — Панук — (А)Панась — (А)Панас

Бернадій — Борцік — Барнук — Барнась — барнат — Барнаш
Богуслав(міл) — Богцік — Багук — Багусь — Богуш — Богша
Богуслава(міла) — Богця — Багуся — Багута
Боріс — Борцік — Барук — Борка — Барыс
Балтасарій — (Б)Вольцік — (Б)Валюк — (Б)Вальцісь — Бальцар
Варвара — Варця — Варка — Варуся — Варвара
Барця — Барціся — Барбара
Варлаам — Барлюк — Барлюсь — Баркулаб
Варороломей — Баўтрук — Баўтрусь — Баўтрамей — Бутрым
Бахрук — Бахрусь — Бахрамей — Бахрым
Будрысь — Будрыс

Варлук — Варлась — Варлам — Варламей
Васілій — Вася — Васька 2) — Васілька — Васіль
Базыль — Базылька
Вассіан — Басьцік — Бастук — Басьцісь — Басьцей
Венедікт — Бан(ад)ук — Бана(ды)сь — Банад(ын) — Банаш
Венцеслав — Вацік — Вецюк — Вацька — Вацлаў
Вікентій — Вінцік — Вінцук — Вінцусь — Вінцэ(н)т
Вікторія — Вікця — Віктуся — Вікта
Віктор — Вікцік — Віктук — Віктусь — Віктар
Владімір — Валодзік — Валодзька — Валодусь — Валадар(імір) — Валодша
Ладзік — (У)Ладук — (У)Ладысь — (У)Ладар(імір) — Ладша
Владіслав — (У)Ладук — (У)Ладзісь — (У)Ладыслаў
Власій — Ўлась — Ўласук — Ўласцісь — Улас(Блажэй)
Аўлась — Аўлас
Вера — Верця — Верка — Варуся — Вера

Гаваііл — Гаўрык — Гаўрук — Гаўрусь — Гаўрыла — Гаўра
Габрык — Габрук — Габрысь — Габрыэль — Габра
Геновефа — Гэська — Гэнуся — Гунэта
Георій — (Я)Юрык — (Я)Юрук (Юрка) — (Я)Юрысь — Юры(ла) (Ярыла) — Юрага
Герасім — Гарась — Гарасім
Гервазій — Гарўцік — Гравук — Гравась — Граўша
Грігорій — Грысь — (Г)Рыгук — (Г)Рыгась — (Г)Рыгор — Грынь

Давід — Додзік — Давыдзка — Давыд
Даміан — Дзямук — Дзямісь — Дзяміл — Дзямяш
Данііл — Дольцік — Данель — Даніла — Дануль
Данук — Данусь — Данут — Дануйла
Дарія — (А)Дарка — Дарусь — Дарота, Адарья
Дмітрій — Зьмітрок — Зьмітра — Зьмітрым
Діонісій — Дзянук — Дзянісь — Дзяніс
Дорофей — Дарук — Дарцісь — Дарацей

Евва — (Э)Еўця — Еўка — Яўціся
Евгеній — Аўгук — Аўгусь — Аўгей — Аўгіяш
Евгеній — Геньцік — Гянюк — генісь — гянят — Генюш
Евгенія — Геньця — Гянюся, Аўгуся — Аўгіня
Евдокім — Аўдзік — Аўдук — Аўдось(доль) — Аўдот — Аўдыяш
Евдокім — Аўдзік — Данук — Данісь — Данут
Евдокія — Аўдзіся — Аўдотка — Аўдольця — Аўдося(ля)
Евдокія — Аўдзіся — Донька — Дануся(та) — Дануля
Емельян — Амелька — Амельян
Евпраксія — Прося — Проська — Праксэся — Праксэда
Евстахій — Астась — Астап
Евтіхій — Аўтук — Аўтусь — Аўтух
Евфімій — Хімцік — Хімук — (Аў)Хімтусь — Аўхім, Хімко
Евфімія — Хімця — Хімка — Аўхіся — Аўхіня
Ефросінія — (П)(Ф)Хрузька — (П)(Ф)Хрузіся — (П)(Ф)Хрузына
Екатеріна — Кася(ця) — Каця — Кацярына
Елена — Альця — Аліся — Алена
Елена — Гальця — Галь(ш)ка — Галя, Гэля — Галена
Елісавета — Альжуся — Альжбета
Елісей — Гілюк — Гальясь — Гальяш
Еремій — Ярык — Ярмук — Ярэма
Ермолай — Ярмук — Ярмол — Ярмойла
Ефім — Яхімка — (Аў)Яхім
Ефрем — Ахрук — Ахрусь — Ахрэм — Ахрамей

Жозефіна — Юзя — Юзька — Юзэфа
Жанетта — Анця — Ануся — Анэта

Захарій — Захарка — Захар — Захарьяш
Зіновій — Зецік — Занук — Занцісь — Занон
Зіновія — Зіця — Зенька — Занціся — Зіта
Зосіма — Зосьцік — Застук — Засьцік — Засьцём

Іван — Івась — Івашка — Іван, Івон 4) Іваш
Ісідор — Сідзік — Сідук — Сідзісь — Сідар
Іларіон — Лаўрык — Лаўрук — Лаўрысь — Лаўрын — Лаўрыш
Гілік — Гілюк — Гілясь — Гіляр — Гіляруш
Іпполіт — Гіполісь — Гіпалюк — Гіполюсь — Гіпаліт
Іродіон — Радзік — Радук, Радзюк — Радзісь — Радзім — Радзівон
Іаков — Янцік — Яктук — Якусь, Якута — Якаў(уб), Якшта — Якша, Ян
Іакінф — Кантук — Канцісь — Якант
Юхнук — Юхцісь — Юхінт, Юхно
Іоакім — (Ю)Як(х)імка — (Ю)Як(х)цісь — (Ю)Як(х)ім, Якша
Іоанна — (Ю)Ягася — (Ю)Ягата — (Ю)Яга
Іоанн — (Ю)Ягцік — (Ю)Ягук — (Ю)Ягась — (Ю)Ягайла — (Ю)Ягаш
Ясь — Ясюк — Яська — Ясюль
Якцік — Янук — Янка — Януль — Януш
Іосіф — Юзік — Юзюк, Еська, Язэпусь — Юзуль — Язэп
Іуліан — Юлік — Юлюк — Юлісь(цісь) — Юльян — Юльяш
Іуліанна — Юльця — Юлька — Юльціся — Юля — Юляся

Казімір — Казік — Казюк — Казімір
Карл — Карук — Карусь — Каро(у)х — Корша
Кароліна — Каруся — Карута
Кірілл — Кірык — Кірук — К(у)ірілла — Кірьян
Кіріак — Кірыл — Кірук — Карэй — Кірша
Кіпріан — Купрык — Куп(Цып)рук — Куп(Цып)рысь — Купрэй, Цыпрыян
Клавдій — Клаўдзік — Клаўдук — Клаўдусь — Клаўдыян — Клаўдзіяш
Клементій — Клімцік — Клімук — Клімась — Клім — Клімаш
Кондратій — Кандрук — Кандрась — Кандрат — Кандраш
Константін — Косьцік — Касьцюк(стук) — Кастусь, Косьць — Кастуль — Касташ
Канстась — Канстант — Канстайла
Константія — Косьця — Кастуся — Кастуля
Косьма — Кузік — Кузюк — Кузьмісь — Кузьма — Кузьмей
Крістін — Крысь — Крыстук — Крыстусь — Крыстын
К(Х)рістіна — Крыся — Крыстуся — Крыста
Ксенія — Аксюта — Акціся — Аксёна — Аксініца
Канон — Канук — Канцісь(нась) — Канаш

Лаврентій — Лаўрык — Лаўрук — Лаўрусь — Лаўрын — Лаўрыш
Гільцік — Гільтуш — Гілярусь — ГілярЛев — Леўцік — Лявук — Лявось — Лявон
Леонія — Леўка — Лявося
Лолій — Лёлік — Лёлька — Лёлюсь — Лу(ы)нгаён — Лелюш
Лонгін — Лу(ы)нгун — Лу(ы)нгась — Лу(ы)нгаён
Лука — Луктук — Луцэсь — Луц — Луктш
Лукіан — ЛюцікЛютук — Лютысь — Лют, Люцціян
Лукерія — Люцька — Лютка — Лютысе — Луцэся
Людовік — Людзікк — Людзк — Людовісь — Людвіг

Маврікій — Маўрыш — Маўрук — маўрусь — Маўра — Маўрыяш
Магдалена — Магдзя — Магдзіся(уся) — Магда
Макарій — макрук — Макар, Макрэй
Максім — Максюта — Максімка — Максім
Маланія — Маланка — Малася — Маляньня
Мамій — Мамук — МамцісьМомат
Маргаріта — Маргуся — Магарэся — Магарэта
Марія — Марка — Маруся — Марья(яна) — Мара
Марця — Марыся(ля) — Марыня — Марініца
Мартін — Мартук — Марцісь — Марцін — Марцей
Мартіана — Марця — Мартуся — Марц(э)іся — Марцэля
Марфа — Марця — Мартуся — Марта
Матвей — Матук — Мацісь — Матыс — Матыяш
Матрёна — Матруся — Матруна — Матра
Мелетій — Мялешка
Міна — Мінцік — Мінук — Мінась — Мінайла
Мірон — Мірцік — Мірук — Мірась — Мірон — Міраш
Міхаіл — Міс(у)юк — Місь — Місай — Міхайла
Міхцік — Міхалка — Міхась — Міхал — Міхайла
Міхей — Міхук — Міхно
Мойсей — Майсюк — Мойжа

Настасія — Настка — Настуся — Наста
Наталія — наталка — Натася — Наталя
Нікіта — Мітька,Міцька — Мікіта
Нікіфор — Мікіпар
Ніколай — Міколка — Міколя — Мікола — Мікалай

Олізарій — Алізар
Ольга — Вольця — Волька — Кальціся — Вольга
Онісім — Аніска — Анісь — Аніс
Онуфрій — (А)Нупрук — (А)Нупрысь — (А)Нупрэй — (А)Нупрым
Остафій — Асьцік — Астук — Астась — Астап — Асташ
Осіп — Юзік — Юзюк — Юзусь — Язэп

Павел — Паўцік — Паўлюк — Паўка — Павал
Пашка, Пацька *) — Пашко — Пац
Параскева — Параска — Парася
Парфеній — Пархом
Пелагея — Паласка — Палася — Паланея
Петр — Петрык — Пятрук — Пятрусь — Пятро — Пятраш
Пётр — Петрык — Пятрук — Пятрусь — Пятро — Пятраш
Поліна — Польця — Полька — Палюся — Палюта
Прокофій — Пракопка — Пракоп — Прокша
Протасій — Процька — Пратась — Пратас — Прот

Радіон — Радзік — Радзька, Радзюк — Радзісь — радзівон — Радзівойла
Рафаіл — Рэн(ф)ук — Рап(ф)ась — Рап(ф)ал
Регіна — Рася — Раська — Ра(я)ся — Раіна
Ріхард — Рышка — Рысь — Рышко
Розалія — Рузька — Рузя — Р(а)узаля
Роман — Ромцік — Рамук — Рамась — Раман — Рамаш
Рустік — Русік — Русук(ак) — Русьцісь — Рус — Рустым

Савелійі Савва — Саўка — Саўцісь — Савель
Севастіан — Сабук — Сабоста — Сабасьцей
Самуіл — Самук — Самусь — Самуль — Самойла
Сасоній — Сас(ц)ук — Сацісь — Сацько — Сац
Софроній — Супрук — Супрусь — Супрон — Супраш
Семён — Сё(і)мка — Сымон — Сімаш
Сігізмунд — Зыгмук — Зыгмусь — Зыгмунт
Сімеон — Сімка — Сімась — (С)Шымон — (Ся)Шымаш
Сілуан — Сенька — Сільвась — Сілаш
Софія — Зоська, Сонька — Зося, Соня
Софроній — Супрук — Супрусь — Супрон
Станіслав — Стасік — Стасюк — Стась — Станіслаў — Станіш
Степан — Сьцёпка — Сьцяпан
Сусанна — Зулька — Зуліся — Зуля

Тімофей — Цімук(мка) — Цімусь — Цімон
Тіхон — Цішка — Ціхон

Юстын — Юсьцік — Юстук — Юстусь — Юстын — Юстыян
Устінія — Юсьця — Юстуся — Юста
Урсула — Аршуся — Аршуля

Федор — Ходзік — Ходка — (Хве)Хадась — (Хве)Ходар — Хадаш
Хвядук — Хвеська — Хвядос — Хведша
Філімон — Халюк — халюсь — Халімон
Філіп — (Хві)Піліпка — (Хві)Пілін
Флорентій — Хролька(люк) — Хральцісь — Хрол
Франціск — Пронцік — (Ф)Пранук — (Ф)Пранцісь — (Ф)Пранціш — Пронь

Хрістіна — Крыся — Крыстуля — Крыста
Хрістіан — Крысь — Крыстук — Крыстусь — Крыстын — Крыстым
Хрістофор — Крыштук — Крыштусь — Крыштапор

Цецілія — Цэся — Цэська — Цыцыля

Эдуард — Эдзя — Эдзюк, Эдзька — Эдзісь — Э(А)двард
Эміліан — Мільцік — Амілюк — Амільясь — Амільян — Амільяш
Эмілія — Мільця — Амільця — Аміля — Мільцэся

Юлій — Юлюк — Юльцісь — Юльян — Юльяш
Юльянія — Юльця — Юлька — Юльціся — Юля
Улціся — Ульяна

Яков — Якусь(та) — Якуб, Якаў — Якуш

Фадзей — Хвядук — Хведась — Хвядос — Хведзь
Ходзік — Хадук — Хадась — Ходар — Ходша
Фекла — Тэця — Тэлька — Таклюся — Тэкля
Хвеся — Хвеська — Хвяціся — Хвекла
Федора — Ходзька — Тадося — Тадора
Хадося — Хадора
Феодор — Тодзік — Тадук — Тадусь — Тодар
Хведзік — Хвядук — Хведась — Хведар
Феодасій — Хвядось — Хвядос — Хведзь
Фома — Томка — Тумась — Тумаш
Хомцік — Хомка — Хамцісь — Хама — Хамаш

 

[1] Александр або Олелько Валадзіміравіч кн. Капыльскі †1455. Стрыйкоўскі 1885 ч. II. стр. 74. Жаргоннай вымовы гэтага імя, як Ляксандра, ня падаю ў рубрыцы.

[2] Цікава мяркаваньне Нарбута (Dzieje Nar. Lit. T. III. стр. 479), што імя Вячко «толькі папсаванае, зьменшанае імя Васіль». У нашых крыніцах знаходзім (кн. Вячко) пад імем Wasskonius i Wasskon г. зн. Васька, зьменшанае ад Васіль «Васілій». Зраўняй Войшэль, або Волштиник (Lat. Lit. Kron. Rus. 148).

[4] «Я Ивон схимник»… Вит. Стар. Т. V. R. I. стр. 13.
[*] ...Павел инако прозываемый Пацько... полацк. мешч. В. Стр. Т. V ч. I стр. 15.

Сканы артыкула

На жаль, перадпрагляд немагчымы. Калі ласка, скарыстайцеся вонкавымі спасылкамі ніжэй
Гэта кэшаваныя старонка. Апошняя сінхранізацыя з базай - 20.11.2024 01:41:01

Маеце пытанне ці заўвагу? Напішыце ў каментары. Звяртаем увагу, што каментары са спасылкамі і ад неаўтарызаваных аўтараў прэмадэруюцца.

Відэакурсы па этнаграфіі

Самы час вучыцца анлайн! Нашы відэакурсы размешчаны на адукацыйнай платформе Stepik.org і акрамя відэа утрымліваюць праверачныя тэсты для самакантролю.

Запісацца

Выкладчык: Уладзімір Лобач

Аб’ём: 70 урокаў, 14 гадзін відэа, 127 тэставых пытанняў

Курс прапануе паглыбленае азнаямленне з этнічнай гісторыяй і этнакультурнай спецыфікай Беларусі. Прадстаўлены лекцыі па раздзелах і тэмах вучэбнай праграмы "Этнаграфія Беларусі", якая выкладаецца аўтарам у Полацкім дзяржаўным універсітэце.

Запісацца

Выкладчык: Зміцер Скварчэўскі

Аб’ём: 13 урокаў, 2 гадзіны відэа, 100 тэставых пытанняў

Сярод разнастайных аспектаў беларускай міфалогіі, прадметам курсу абраны персанажны код: боствы, духі, дэманічныя істоты, героі і т.п.