Поўная назва (для бібліяграфій)

Казкі і былі Івана Качура. Да друку падрыхтавала Алёна Паўлава // Беларускі фальклор: Матэрыялы і даследаванні : зб. навук. прац. – Вып. 4. – Мінск: Бел. навука, 2017. – С. 212-231.

Гады публікацыі

Карта

Анатацыя

На архіўных паліцах розных навучальных і навуковых устаноў усё яшчэ можна адшукаць раней невядомыя запісы беларускага фальклору. Гэтым разам увазе чытачоў прапануюцца матэрыялы з Фальклорнага архіва Эстонскага літаратурнага музея ў г. Тарту. Гэта каштоўныя запісы беларускіх народных казак і былей, або вусных бытавых расказаў-фабулатаў, што запісаў Качур Іван Пархвенаў у 1926–1928 гг. ад сваіх бабулі і дзядулі, якія некалі жылі ў в. Валаты Вяліка-Сліўскага сельсавета Слуцкага р-на Менскай вобл. Дадзеныя запісы трапілі да эстонскага лінгвіста, этнографа і навуковага супрацоўніка архіва Паўля Арыстэ ў 1942 г. У ходзе даследавання было вызначана, што апошнія старонкі тэкстаў былі перапісаны з лістоў, якія былі знойдзены пад падлогай кватэры прафесара П. Арумаа. Больш ніякай інфармацыі знайсці не атрымалася.

Сярод запісаных чатырнаццаці тэкстаў вылучаюцца чарадзейныя, навелістычныя казкі і вусныя апавяданні, самім збіральнікам ахарактарызаваныя як «быліны» і «былі». Запісы захоўваюць мясцовую гаворку з усімі яе моўнымі асаблівасцямі.

Памер праглядальніка дакумента можна мяняць, пацягнуўшы за правы ніжні яго кут
Калі праглядальнік пусты, паспрабуйце перазагрузіць старонку ці перайдзіце па спасылцы ў полі "Дзе пачытаць".
Гэта кэшаваныя старонка. Апошняя сінхранізацыя з базай - 21.11.2024 08:30:37

Маеце пытанне ці заўвагу? Напішыце ў каментары. Звяртаем увагу, што каментары са спасылкамі і ад неаўтарызаваных аўтараў прэмадэруюцца.

Відэакурсы па этнаграфіі

Самы час вучыцца анлайн! Нашы відэакурсы размешчаны на адукацыйнай платформе Stepik.org і акрамя відэа утрымліваюць праверачныя тэсты для самакантролю.

Запісацца

Выкладчык: Уладзімір Лобач

Аб’ём: 70 урокаў, 14 гадзін відэа, 127 тэставых пытанняў

Курс прапануе паглыбленае азнаямленне з этнічнай гісторыяй і этнакультурнай спецыфікай Беларусі. Прадстаўлены лекцыі па раздзелах і тэмах вучэбнай праграмы "Этнаграфія Беларусі", якая выкладаецца аўтарам у Полацкім дзяржаўным універсітэце.

Запісацца

Выкладчык: Зміцер Скварчэўскі

Аб’ём: 13 урокаў, 2 гадзіны відэа, 100 тэставых пытанняў

Сярод разнастайных аспектаў беларускай міфалогіі, прадметам курсу абраны персанажны код: боствы, духі, дэманічныя істоты, героі і т.п.