Навошта грошы?

Бо нават некамерцыйным праектам нічога не даецца бясплатна :(

Тэхнічная падтрымка

Тэхнічнае абслугоўванне і забеспяячэнне: аплата сэрвераў, платных анлайн-сэрвісаў і медыя-сховішчаў (Podio, Soundcloud, Vimeo, Flickr).

Cістэма спрактавана максімальна эканомна. Пры гігабайтах інфармацыі ў анлайн сховішчах, тэхнічныя праекта выдаткі на год складаюць каля 500€. Тым ня менш, і яны патрэбныя :)

Напаўненне базы

Аплата працы штатных рэдактараў па напаўненнпі базы: маніторынг прэсы; пошук, алічбоўка і апрацоўка старых выданняў; замова сканаў старадрукаў у бібліятэках; выпраўленне памылак у запісах.

Мы, на жаль, перасталі верыць у валанцёраў і хочам мець магчымасць плаціць штатным кваліфікаваным спецыялістам.

PR праекта

Аплата SMM-спецыяліста, платная рэклама праекта ў сацыяльных сетках, правядзенне прэзэнтацый праекта па ўсёй Беларусі і за яе межамі.

Праект сацыяльны і некамерцыйны, ён не разлічаны на продаж кантэнта ці паслугаў. І таму мэты піяр-кампаніі ня толькі іфармаванне пра стан і здабыткі этнаграфічнай галіны, але і прыцягненне новых фундатараў-данацераў да праекта, стварэнне супольнасці прыхільнікаў.

Здымкі відэакурсаў

У рамках праекта мы здымаем бясплатныя відэакурсы па этнаграфіі. Значная частка апаратуры ў нас ужо ёсць. Грошы патрэбныя на арэнду студый, ганарары выкладчыкам, аплату працы аператараў, мантажораў і рэдактараў

Нам ужо дапамагаюць

Тэхнічная альбо рэсурсная дапамога

Відэакурсы па этнаграфіі

Самы час вучыцца анлайн! Нашы відэакурсы размешчаны на адукацыйнай платформе Stepik.org і акрамя відэа утрымліваюць праверачныя тэсты для самакантролю.

Запісацца

Выкладчык: Уладзімір Лобач

Аб’ём: 70 урокаў, 14 гадзін відэа, 127 тэставых пытанняў

Курс прапануе паглыбленае азнаямленне з этнічнай гісторыяй і этнакультурнай спецыфікай Беларусі. Прадстаўлены лекцыі па раздзелах і тэмах вучэбнай праграмы "Этнаграфія Беларусі", якая выкладаецца аўтарам у Полацкім дзяржаўным універсітэце.

Запісацца

Выкладчык: Зміцер Скварчэўскі

Аб’ём: 13 урокаў, 2 гадзіны відэа, 100 тэставых пытанняў

Сярод разнастайных аспектаў беларускай міфалогіі, прадметам курсу абраны персанажны код: боствы, духі, дэманічныя істоты, героі і т.п.