Вокладка

Анатацыя

Кніга выдатнага беларускага этнографа і фалькларыста Часлава Пяткевіча з’яўляецца трэцяй часткай яго манаграфічнага даследавання пра адметны рэгіён Беларусі. Дзве папярэднія кнігі, прысвечаныя матэрыяльнай і духоўнай культуры, пабачылі свет у беларускім перакладзе ў 2004 г. у серыі «Беларускі кнігазбор». Доўгі час лічылася, што тэкст дадзенай манаграфіі загінуў у час Другой сусветнай вайны. Аднак некалькі гадоў назад карэктура падрыхтаванай да друку кнігі была выпадкова знойдзена ў архіве Этнаграфічнага музея ў Торуні. Завяршальны том манументальнай працы распавядае пра хатні і гаспадарчы лад палешукоў, пра сямейныя і каляндарныя абрады, гульні і забавы, прававыя і таварыскія звычаі, этыку і інш. У кнізе прадстаўлены таксама не вядомыя беларускаму чытачу артыкулы Часлава Пяткевіча.
Разлічана на краязнаўцаў, арганізатараў народных свят, мовазнаўцаў, выкладчыкаў і студэнтаў, усіх, каго цікавіць спадчына роднага краю.

Гэта кэшаваныя старонка. Апошняя сінхранізацыя з базай - 23.11.2024 20:28:03

Маеце пытанне ці заўвагу? Напішыце ў каментары. Звяртаем увагу, што каментары са спасылкамі і ад неаўтарызаваных аўтараў прэмадэруюцца.

Відэакурсы па этнаграфіі

Самы час вучыцца анлайн! Нашы відэакурсы размешчаны на адукацыйнай платформе Stepik.org і акрамя відэа утрымліваюць праверачныя тэсты для самакантролю.

Запісацца

Выкладчык: Уладзімір Лобач

Аб’ём: 70 урокаў, 14 гадзін відэа, 127 тэставых пытанняў

Курс прапануе паглыбленае азнаямленне з этнічнай гісторыяй і этнакультурнай спецыфікай Беларусі. Прадстаўлены лекцыі па раздзелах і тэмах вучэбнай праграмы "Этнаграфія Беларусі", якая выкладаецца аўтарам у Полацкім дзяржаўным універсітэце.

Запісацца

Выкладчык: Зміцер Скварчэўскі

Аб’ём: 13 урокаў, 2 гадзіны відэа, 100 тэставых пытанняў

Сярод разнастайных аспектаў беларускай міфалогіі, прадметам курсу абраны персанажны код: боствы, духі, дэманічныя істоты, героі і т.п.