::
Да ўжэ ж не раненька / песня, тэкст,ноты — в. Азершчына, Рэчыцкі раён
Загаловак / інцыпіт
Да ўжэ ж не раненька
Від
песня
Выкананне
аўтэнтыка
Змест
тэкст ноты
Статус
у працэсе апрацоўкі
Выявы (сканы, ноты, схемы)
Жанры, тэмы, тэгі
Апісанне

“Як жнуць жыта”

Поўны тэкст
1. Да ўжэ ж не раненька,
Баліць мая сярэдзін[ка].
2. Да сярэдзінка ж не гнецца,
Постаць мая валачэц[ца]
3. Да няма ж маей маці,
Мне постаці падагна[ці]
4. Да няма маей сястрыцы,
Да найбольшай памачні[цы]


——

1. Ой, павей, вецярочку,
Да падай халадоч[ку].
2. Да падай халадочку
Майму сэрцу й жываточ[ку].
3. Штоб я жала, не ляжала,
Постаць мая не стаял[а].
4. Постаць мая не стаяла
Па тры капы ў дзень клал[а]



1. Ой, у полі дажыначкі,
А ў доме радзінач[кі]
2. Парадзіла маці сына,
Беленькага лебядзін[а]
3. Парадзіла маці дачку,
Беленькаю лябёдач[ку]
4. Парадзіўшы, крэпка заснула,
Мы будзілі — не узбуділ[і].
5. Мы будзілі — не узбудзілі,
Мы гукалі - не абгукнул[ась].
6. — Ціха, дзеткі, вы не плачце,
Зрубім хату мы новай[ю].
7. Зрубім хату мы новаю,
Возьмем мамку маладуй[ю].
8. — Згары, хата ты новая,
Умры, мамка маладай[я].
9. Умры, мамка маладая
Устань наша родненькай[я].



(1)Вариант концовки:
5. Бо крапіўка — яда мая,
А свякруха — бяда мая.


1. Ой, ты сонейка мае,
Ці бывала ты й найм[е]?
2. Каб ты ў найме пабывала,
То б на мяне спагадал[а].
3. Ты б позненька ўсходзіла,
Ды раненька заходзіл[а].


———-

1. Ой, найдзі, найдзі, хмарка,
Нада мною, маладой[ю].
2. Ой, убі ж, убі, хмарка,
Нялюбага й дароз[е].
3. Нялюбага ў дарозе,
А свёкарку на пароз[е].
4. А свякруху на печы,
Таўкачом ёй у плеч[ы].
Ад каго запісана
Хто запісаў
Год ці дэкада запісу (калі невядома, то першай публікацыі)
Выданні, дзе публікавалася
Карта
Месца паходжання
Гэта кэшаваныя старонка. Апошняя сінхранізацыя з базай - 07.04.2025 13:12:19

Маеце пытанне ці заўвагу? Напішыце ў каментары. Звяртаем увагу, што каментары са спасылкамі і ад неаўтарызаваных аўтараў прэмадэруюцца.

Відэакурсы па этнаграфіі

Самы час вучыцца анлайн! Нашы відэакурсы размешчаны на адукацыйнай платформе Stepik.org і акрамя відэа утрымліваюць праверачныя тэсты для самакантролю.

Запісацца

Выкладчык: Уладзімір Лобач

Аб’ём: 70 урокаў, 14 гадзін відэа, 127 тэставых пытанняў

Курс прапануе паглыбленае азнаямленне з этнічнай гісторыяй і этнакультурнай спецыфікай Беларусі. Прадстаўлены лекцыі па раздзелах і тэмах вучэбнай праграмы "Этнаграфія Беларусі", якая выкладаецца аўтарам у Полацкім дзяржаўным універсітэце.

Запісацца

Выкладчык: Зміцер Скварчэўскі

Аб’ём: 13 урокаў, 2 гадзіны відэа, 100 тэставых пытанняў

Сярод разнастайных аспектаў беларускай міфалогіі, прадметам курсу абраны персанажны код: боствы, духі, дэманічныя істоты, героі і т.п.