::
Распрагайце, хлопцы, коней / песня, тэкст,аўдыё — в. Ліпск, Ганцавіцкі раён
Загаловак / інцыпіт
Распрагайце, хлопцы, коней
Від
песня
Выкананне
аўтэнтыка
Змест
тэкст аўдыё
Статус
апрацавана
Аўдыё (SoundCloud)
Жанры, тэмы, тэгі
Поўны тэкст
Распрагайце, хлопцы, коней,
Да ўлегайце спачываць,
А я пайду ў сад зелёны,
У сад крынічаньку й капаць.
Капаў, капаў крынічэньку,
Да ў зялёнам у саду,
Ці не выдзе дзеўчыненька
З ведзерэчкам па ваду.
Вышла, вышла дзеўчыненька
З ведзерэчкам воду браць
А за ею й казачэнько
Ведзе коня напояць.
Просіў, просіў ведзерэчко -
Яна ему ні дала,
Вдарыў, вдарыў ён калечка -
Ана его ні ўзняла.
Знаю, знаю, мая мілка,
Чым я цебе ўгневіў,
Штой учоры і з вечора
Крашэ цебе палюбіў.
Ана ростам нівеліка,
Но гадамі малада,
Й руса коса до паяса,
У касе лента й галуба.
Ні для тэго ленту носіць,
Чтобы косы заплетаць,
А для таго ленту носіць,
Штобы хлопцаў заўлекаць.
Ад каго запісана
Звязаныя калектывы (гурты-выканаўцы, арганізатары запісу, праваўладальнікі, месца захавання і г.д.)
Хто запісаў
Год ці дэкада запісу (калі невядома, то першай публікацыі)
Аўдыёрэлізы, дзе публікавалася
Карта
Месца паходжання
Гэта кэшаваныя старонка. Апошняя сінхранізацыя з базай - 24.09.2024 02:01:42

Маеце пытанне ці заўвагу? Напішыце ў каментары. Звяртаем увагу, што каментары са спасылкамі і ад неаўтарызаваных аўтараў прэмадэруюцца.

Відэакурсы па этнаграфіі

Самы час вучыцца анлайн! Нашы відэакурсы размешчаны на адукацыйнай платформе Stepik.org і акрамя відэа утрымліваюць праверачныя тэсты для самакантролю.

Запісацца

Выкладчык: Уладзімір Лобач

Аб’ём: 70 урокаў, 14 гадзін відэа, 127 тэставых пытанняў

Курс прапануе паглыбленае азнаямленне з этнічнай гісторыяй і этнакультурнай спецыфікай Беларусі. Прадстаўлены лекцыі па раздзелах і тэмах вучэбнай праграмы "Этнаграфія Беларусі", якая выкладаецца аўтарам у Полацкім дзяржаўным універсітэце.

Запісацца

Выкладчык: Зміцер Скварчэўскі

Аб’ём: 13 урокаў, 2 гадзіны відэа, 100 тэставых пытанняў

Сярод разнастайных аспектаў беларускай міфалогіі, прадметам курсу абраны персанажны код: боствы, духі, дэманічныя істоты, героі і т.п.