::
А тонкая былінка / песня, тэкст,аўдыё — в. Янова, Веткаўскі раён
Загаловак / інцыпіт
А тонкая былінка
Від
песня
Выкананне
аўтэнтыка
Змест
тэкст аўдыё
Статус
у працэсе апрацоўкі
Аўдыё (SoundCloud)
дасяжна толькі ў поўнай версіі
Жанры, тэмы, тэгі
Поўны тэкст
А тонкая былінка
Да й ў лузі стаяла,
Люлюшкі-люлі,
Й а у лузі стаяла.

Да й у лузі стаяла,
Да й у гары пытала,
Люлюшкі-люлі,
Я ў гары пытала У!

А горы вы крутыя,
Горы камянныя,
Люлюшкі-люлі,
Горы камянны У!

А скажыця мне праўду,
Скажыця няпраўду,
Люлюшкі-люлі,
Скажыця няпраў У!

Ці люты зімы будуць,
Ці лютыя марозы,
Люлюшкі-люлі,
Ці лютыя маро У!

А ў лузі стаяць будзіш –
Сама увазнаіш,
Люлюшкі-люлі,
Сама й увазна У!

А сама й увазнаіш,
Якія зімы будуць,
Люлюшкі-люлі,
Якія зімы бу У!

Якая зіма будзі,
Якія да марозы,
Люлюшкі-люлі,
Якія маро У!

А красная Дунічка,
Да ў варотах стаяла,
Люлюшкі-люлі,
Ў варотах стая У!

А ў варотах стаяла,
Ў маладзічак пытала,
Люлюшкі-люлі,
Ў маладзічак пыта У!

Маладзічкі-сястрычкі,
Скажыця мне праўду.
Люлюшкі-люлі,
Скажыце мне пра У!

Ці люты свёкар будзі,
Ці лютая свякруха,
Люлюшкі-люлі,
Ці лютая свякру У!

А сама ў людзі пойдзіш –
Сама й увазнаіш,
Люлюшкі-люлі,
Сама й увазна У!

А сама й увазнаіш
Які свёкар будзі,
Люлюшкі-люлі,
Які свёкар бу У!

А які свёкар будзі,
Йікая свякруха,
Люлюшкі-люлі,
Йікая свякру У!
Звязаныя калектывы (гурты-выканаўцы, арганізатары запісу, праваўладальнікі, месца захавання і г.д.)
Хто запісаў
Год ці дэкада запісу (калі невядома, то першай публікацыі)
Аўдыёрэлізы, дзе публікавалася
Карта
Месца паходжання
Гэта кэшаваныя старонка. Апошняя сінхранізацыя з базай - 23.11.2024 04:23:05

Маеце пытанне ці заўвагу? Напішыце ў каментары. Звяртаем увагу, што каментары са спасылкамі і ад неаўтарызаваных аўтараў прэмадэруюцца.

Відэакурсы па этнаграфіі

Самы час вучыцца анлайн! Нашы відэакурсы размешчаны на адукацыйнай платформе Stepik.org і акрамя відэа утрымліваюць праверачныя тэсты для самакантролю.

Запісацца

Выкладчык: Уладзімір Лобач

Аб’ём: 70 урокаў, 14 гадзін відэа, 127 тэставых пытанняў

Курс прапануе паглыбленае азнаямленне з этнічнай гісторыяй і этнакультурнай спецыфікай Беларусі. Прадстаўлены лекцыі па раздзелах і тэмах вучэбнай праграмы "Этнаграфія Беларусі", якая выкладаецца аўтарам у Полацкім дзяржаўным універсітэце.

Запісацца

Выкладчык: Зміцер Скварчэўскі

Аб’ём: 13 урокаў, 2 гадзіны відэа, 100 тэставых пытанняў

Сярод разнастайных аспектаў беларускай міфалогіі, прадметам курсу абраны персанажны код: боствы, духі, дэманічныя істоты, героі і т.п.