::
А ўсе горы зелянеюць / песня, тэкст,аўдыё — в. Старая Лутава, Лоеўскі раён
Загаловак / інцыпіт
А ўсе горы зелянеюць
Від
песня
Выкананне
аўтэнтыка
Змест
тэкст аўдыё
Статус
апрацавана
Аўдыё (SoundCloud)
Жанры, тэмы, тэгі
Поўны тэкст
А ўсе горы зелянеюць,
А ўсе горы зелянеюць,
Дзе багачы жыта сеюць,

Дзе багачы жыта сеюць.
Толькі адна чорна гара,
Дзе сеяла бідна ўдава,

Дзе сеяла бідна ўдава,
Дзе сеяла, валачыла,
Сьлёзачкамі прымачы[ла].

Сьлёзачкамі прымачыла.
Адкуль взялась чорна хмара,
Сестра з братам размаўляла,

Сестра з братам размаўляла:
– Ой, браціку-саколіку,
Вазьмі мене на зіманьку,

Вазьмі мене на зіманьку.
– Сестра мая, перапёлка,
Скажы, ў цебе дзітак сколька,

Скажы, ў цебе дзітак сколька?
– Ў міне дзітак не багата:
Ўсего восім, я дзявята,

Ўсего восім, я дзявята.
– Ой рад бы я цебе ўзяці:
Недзе будзя абедаці,

Недзе будзя абедаці.
– Буду, братачка, гадзіці,
Буду дзеткам гаварыці,

Буду дзеткам гаварыці:
– Йдзіця, дзеці, йдзіця с хаты,
Будзе дзядзька абідаці,

Будзе дзядзька абідаці.
Йдзіця, дзеткі, на магілку
Разбуджаць сваю радзінку.
Ад каго запісана
Хто запісаў
Год ці дэкада запісу (калі невядома, то першай публікацыі)
Аўдыёрэлізы, дзе публікавалася
Карта
Месца паходжання
Гэта кэшаваныя старонка. Апошняя сінхранізацыя з базай - 16.11.2024 21:10:44

Маеце пытанне ці заўвагу? Напішыце ў каментары. Звяртаем увагу, што каментары са спасылкамі і ад неаўтарызаваных аўтараў прэмадэруюцца.

Відэакурсы па этнаграфіі

Самы час вучыцца анлайн! Нашы відэакурсы размешчаны на адукацыйнай платформе Stepik.org і акрамя відэа утрымліваюць праверачныя тэсты для самакантролю.

Запісацца

Выкладчык: Уладзімір Лобач

Аб’ём: 70 урокаў, 14 гадзін відэа, 127 тэставых пытанняў

Курс прапануе паглыбленае азнаямленне з этнічнай гісторыяй і этнакультурнай спецыфікай Беларусі. Прадстаўлены лекцыі па раздзелах і тэмах вучэбнай праграмы "Этнаграфія Беларусі", якая выкладаецца аўтарам у Полацкім дзяржаўным універсітэце.

Запісацца

Выкладчык: Зміцер Скварчэўскі

Аб’ём: 13 урокаў, 2 гадзіны відэа, 100 тэставых пытанняў

Сярод разнастайных аспектаў беларускай міфалогіі, прадметам курсу абраны персанажны код: боствы, духі, дэманічныя істоты, героі і т.п.