::
Ох і дзе ж я ні хадзіла / песня, тэкст,аўдыё,ноты,выявы — в. Казацкія Балсуны, Веткаўскі раён
Загаловак / інцыпіт
Ох і дзе ж я ні хадзіла
Від
песня
Выкананне
аўтэнтыка
Змест
тэкст аўдыё ноты выявы
Статус
у працэсе апрацоўкі
Аўдыё (SoundCloud)
дасяжна толькі ў поўнай версіі
Выявы (сканы, ноты, схемы)
Жанры, тэмы, тэгі
Поўны тэкст
Ох і дзе ж я ні хадзіла, да дзе ж я ні блудзіла,
Ні нашла я сваей мамачкі, што мяне нарадзіла

Ні нашла я сваей мамачкі, што мане нарадзіла,
Толькі нашла адно тоя, ой, сіненькая моря.

Толькі нашла адно тоя да сіненькая моря,
Жалей мяне, мая мамачка, ой цяперь жа мне горя.

Жалей мяне, мая мамачка, ой цяперь жа мне горя
Ой як жа мне, дзіця маё, ой цябе жалаваці?

Ой, рада б я, дзіця маё, да й цябе жалаваці,
Пры роскашы я радзілась, трэба горячка знаці

Пры роскашы я раділась, трэба й горячка знаці.
Ці ты мяне мая мамачка ў палыночку купала?

Ці ты мяне, мая мамачка, ў палыночку купала,
Купаючы праклінала, штоб я долі ні мала.

Купаючы праклінала, чтоб я долячкі ні мала,
Ой я цябе, дзіця маё, ў яварочку купала.

А я ж цябе, дзіця маё, ў яварочку купала,
Купаючы прамаўляла, штоб ты долячку мала.

Купаючы прамаўляла, штоб ты долячку мала,
Толькі тады дзіця мае, маленькаю праклінала.

Толькі тады, даця маё, ой, маленькаю праклінала
Проці сцежкі скрай дарогі я пшанічаньку жала.
Ад каго запісана
Звязаныя калектывы (гурты-выканаўцы, арганізатары запісу, праваўладальнікі, месца захавання і г.д.)
Хто запісаў
Год ці дэкада запісу (калі невядома, то першай публікацыі)
Аўдыёрэлізы, дзе публікавалася
Карта
Месца паходжання
Гэта кэшаваныя старонка. Апошняя сінхранізацыя з базай - 15.11.2024 13:41:29

Маеце пытанне ці заўвагу? Напішыце ў каментары. Звяртаем увагу, што каментары са спасылкамі і ад неаўтарызаваных аўтараў прэмадэруюцца.

Відэакурсы па этнаграфіі

Самы час вучыцца анлайн! Нашы відэакурсы размешчаны на адукацыйнай платформе Stepik.org і акрамя відэа утрымліваюць праверачныя тэсты для самакантролю.

Запісацца

Выкладчык: Уладзімір Лобач

Аб’ём: 70 урокаў, 14 гадзін відэа, 127 тэставых пытанняў

Курс прапануе паглыбленае азнаямленне з этнічнай гісторыяй і этнакультурнай спецыфікай Беларусі. Прадстаўлены лекцыі па раздзелах і тэмах вучэбнай праграмы "Этнаграфія Беларусі", якая выкладаецца аўтарам у Полацкім дзяржаўным універсітэце.

Запісацца

Выкладчык: Зміцер Скварчэўскі

Аб’ём: 13 урокаў, 2 гадзіны відэа, 100 тэставых пытанняў

Сярод разнастайных аспектаў беларускай міфалогіі, прадметам курсу абраны персанажны код: боствы, духі, дэманічныя істоты, героі і т.п.