Загаловак
Дыялекты Беларусі (dialects.natatnik.by)
Спасылка
Катэгорыя
музэі, калекцыі, базы дазеных
Апісанне

Аб праекце

Не трэба доўга скардзіцца на малую пашыранасць беларускай мовы – трэба проста гаварыць на ёй. Не трэба казаць, што праз 10 год усе дыялекты вымруць – трэба іх папулярызаваць.

Што мы з вамі ўсе разам і зробім з дапамогай праекта Dialects. Мы будзем наносіць на мапу гаворкі карэннага насельніцтва ўсіх беларускіх вёсак і гарадоў, а таксама сумежных з Беларуссю тэрыторый, каб паглядзець, як далёка нашыя дыялекты распаўсюджваюцца і чым яны падобныя або, наадварот, адрозніваюцца ад суседскіх. Безумоўна, дыялектолагі даўно вывучаюць гаворкі і без нас з вамі, але іх мапы, па-першае, графічныя, па-другое, вузкаспецыяльныя, служаць мэтам апісання і класіфікацыі.

Адрозненне нашай мапы ў тым, што гаворку можна будзе паслухаць. Вашыя бабулі і дзядулі, мамы і таты на сваёй мове распавядуць пра шматлікія бакі жыцця беларуса, а мы зможам самастойна зрабіць высновы, чым жа усходнія дыялекты адрозніваюцца ад заходніх. І чым унікальная гаворка вашай – так, менавіта вашай – вёскі.

Мы пачалі запаўняць мапу Dialects самі – з Берасцейшчыны, дзе жывем, але без вас нашыя маганні будуць недастатковыя. Пагаварыце з аднавяскоўцамі на цікавыя вам тэмы, запішыце размову на дыктафон (спытаўшыся згоды суразмоўцы) і дашліце нам урывак.

Нашыя дыялекты – тое, чым можна і трэба ганарыцца, што трэба берагчы. Зробім гэта відавочным кожнаму. Найперш самім сабе.

Аўтары

Іна Хоміч
Максім Хлябец
Аляксей Жук

Скрыншот
Звязаныя персаналіі
Звязаныя калектывы
Звязаныя лакацыі
Тэмы
Гэта кэшаваныя старонка. Апошняя сінхранізацыя з базай - 04.04.2024 03:10:02

Маеце пытанне ці заўвагу? Напішыце ў каментары. Звяртаем увагу, што каментары са спасылкамі і ад неаўтарызаваных аўтараў прэмадэруюцца.

Відэакурсы па этнаграфіі

Самы час вучыцца анлайн! Нашы відэакурсы размешчаны на адукацыйнай платформе Stepik.org і акрамя відэа утрымліваюць праверачныя тэсты для самакантролю.

Запісацца

Выкладчык: Уладзімір Лобач

Аб’ём: 70 урокаў, 14 гадзін відэа, 127 тэставых пытанняў

Курс прапануе паглыбленае азнаямленне з этнічнай гісторыяй і этнакультурнай спецыфікай Беларусі. Прадстаўлены лекцыі па раздзелах і тэмах вучэбнай праграмы "Этнаграфія Беларусі", якая выкладаецца аўтарам у Полацкім дзяржаўным універсітэце.

Запісацца

Выкладчык: Зміцер Скварчэўскі

Аб’ём: 13 урокаў, 2 гадзіны відэа, 100 тэставых пытанняў

Сярод разнастайных аспектаў беларускай міфалогіі, прадметам курсу абраны персанажны код: боствы, духі, дэманічныя істоты, героі і т.п.