Загаловак
Графічнае адраджэньне страчанай архітэктурнай спадчыны
Спасылка
Катэгорыя
сайт
Апісанне

Introduction

За апошнія 200 год архітэктурны воблік нашага Краю зьмянілся непазнавальна. Амаль зьніклі шматлікія адбіткі стракатай палітры рэлігій Беларусі — гатычныя стыря храмы і суворыя кальвінскія зборы Рэнесанса, узнёслае віленскае барока і візантыйскія купалы старой Сафіі, шматлікія велічныя кляштары манаскіх Ордэнаў.


Мэты

Аўтарскi праект "Страчаная спадчына. Хрысцiянскiя святынi" распачаты у 2015г. Графiчныя рэканструкцыi — 3D-мадэляванне i фотамантаж стварае пiнчук Аляксандр Невар, архiтэктар па адукацыi.

Асноўныя мэты i задачы праекта — гэта сістэматызацыя і абагульненне наяўных i разрозненых дадзеных, графiчных ілюстрацыйных матэрыялаў па культаваму дойлідству Беларусі, вiртуальнае аднаўленне страчанай спадчыны i на падставе даследаванняў гісторыі кляштарнага будаўніцтва ў краі, вывучэнне тыпалогіі помнікаў культавага дойлідства, спецыфікi развіцця нацыянальнай культуры Беларусі.

Даследванне помнiкаў архiтэктуры, як захаваўшыхся, так і вядомых па графічных крыніцах i вiртуальна аднаўлёных на падставе архiўных дадзеных, дазваляе раскрыць складаныя хітраспляценні фактараў культурных уплываў і захавання этна-нацыянальных каранёў, ролю традыцый ў сістэме агульнаеўрапейскага працэсу змены мастацкіх стыляў.


Крынiцы i архiўныя звесткi

Кляштары i манастыры Беларусі, як асобны i адмысловы тып манументальных комплексаў, упершыню быў уведзены ў навуковы зварот Аленай Дзмiтрыеўнай Квiтнiцкай. Яе публікацыi па найбольш каштоўных помніках храмавага дойлідства Беларусі дагэтуль з'яўляюцца базавай навуковай асновай па вывучэнні гісторыі архітэктуры і мастацтва абшараў былога ВКЛ.

Ключавымі працамі па культаваму дойлідству на тэрыторыi Беларусі, значная частка помнікаў якога ўваходзіла ў склад кляштарных ансамбляў i якiя з'яўляюцца працягам гэтага кірунка даследаванняў А. Квiтнiцкай - гэта манаграфii, навуковыя даследваннi i публiкацыi А. М. Кулагіна, Т. В. Габрусь, I. М. Слюньковай, А. М. Кушнярэвiча, Ю. А. Якiмовiча, С. Адамовiч, Ул. Трацэўскага, Т. І. Чарняўскай, А. Яроменкi, В. Кудрашова, I. Б. Лауроўскай - ансамблi i асобныя культавыя пабудовы, Ю. А. Чантурыя, М. А. Ткачова (кнігі і навуковыя публікацыі па гісторыі архітэктурна-планіровачнага развіцця асобных гарадоў, вывучэнне i апiсанне градафармiруючай ролі помнікаў манастырскага дойлідства ў сістэме паселішчаў).

Асабліва каштоўныя графічныя матэрыялы па згубленым помнікам - гэта калекцыя фотаздымкаў канца XIX - пачатку XX ст., апiсаннi i фотаграфiчны матэрыял Кс. Язафата Жыскара, Яна Булгака, Яна Балзункевiча i iнш.

Графiчны матэрыял, выкарыстаны i ўведзены ў навуковы зварот у манаграфiях i публiкацыях даследчыкаў - з фондау Расейскага дзяржаўнага Гiстарычнага архiва (РГИА), архіва ВМФ Расеі, Расейскага дзяржаўнага архiва старажытных актаў (РГАДА), Расейскага дзяржаўнага ваенна-гiстарычнага архiва (РГВИА), Цэнтральнага гiстарычнага архiва Рэспублікі Беларусь, рукапісных аддзелаў Віленскага дзяржаўнага Універсітэта і Бібліятэкі Акадэміі навук Летувы, НГАБ у Горадні i iнш.


Вынікі і падтрымка

Геаграфічныя межы працы пакуль вызначаюцца межамi сучаснай тэрыторыі Беларусі.

На бягучы момант апрацаваны 48 аб'ектаў

    • Гарадзенская (7) — Асташын, Ашмяны, Бераставіца Вялікая, Горадня, Лапеніца Вялікая, Новагародак, Слонiм
    • Гомельская (1) — Мазыр (Кiмбараўка)
    • Берасцейская (7) — Берасце, Бяроза, Быцень, Гарадзiшча, Лыскава, Iмянiн (Таракань), Пiнск
    • Віцебская (15) — Асвея, Белая Царква, Валынцы(Забелы), Вiцебск, Глыбокае (Беразвечча), Губіна, Друя, Орша, Полацк, Селiшча, Смаляны, Сянно, Тадулін (Янавiчы), Ушачы, Чашнiкi
    • Магiлеўская (9) — Бабруйск, Глуск, Княжыцы, Магiлёў, Мсціслаў, Сялец, Чавусы, Шклоў, Фашчаўка
    • Менская (9) — Гайна, Зембiн, Клецк, Койданава, Менск, Нясвiж, Слуцк, Смiлавiчы, Стоўбцы
          Скрыншот
          Звязаныя лакацыі
          Карта
          Тэмы
          Гэта кэшаваныя старонка. Апошняя сінхранізацыя з базай - 02.04.2024 20:10:06

          Маеце пытанне ці заўвагу? Напішыце ў каментары. Звяртаем увагу, што каментары са спасылкамі і ад неаўтарызаваных аўтараў прэмадэруюцца.

          Відэакурсы па этнаграфіі

          Самы час вучыцца анлайн! Нашы відэакурсы размешчаны на адукацыйнай платформе Stepik.org і акрамя відэа утрымліваюць праверачныя тэсты для самакантролю.

          Запісацца

          Выкладчык: Уладзімір Лобач

          Аб’ём: 70 урокаў, 14 гадзін відэа, 127 тэставых пытанняў

          Курс прапануе паглыбленае азнаямленне з этнічнай гісторыяй і этнакультурнай спецыфікай Беларусі. Прадстаўлены лекцыі па раздзелах і тэмах вучэбнай праграмы "Этнаграфія Беларусі", якая выкладаецца аўтарам у Полацкім дзяржаўным універсітэце.

          Запісацца

          Выкладчык: Зміцер Скварчэўскі

          Аб’ём: 13 урокаў, 2 гадзіны відэа, 100 тэставых пытанняў

          Сярод разнастайных аспектаў беларускай міфалогіі, прадметам курсу абраны персанажны код: боствы, духі, дэманічныя істоты, героі і т.п.