Біяграфія

Нарадзіўся 5 студзеня 1892 года ў Чарткоўскім павеце (Галіцыя, Аўстра-венгерская імперыя), памёр 11 снежня 1962 года ў Аполі (Польшча). У 1910 годзе пачаў навучанне па спецыяльнасці геральдыкі і гісторыі мастацтваў ў Ягелонскім Універсітэце ў Кракаве. Падчас аднаўлення незалежнасці Польшчы ўдзельнічаў у вайсковых дзеяннях, у тым ліку ў ІІІ паўстанні на Сілезіі. У 1923-1925 гадах вывучаў археалогію ў Львоўскім універсітэце, адначасова працуючы ў музеі Дзедушыцкіх у Львове. Пасля сканчэння ўніверсітэта працаваў настаўнікам гісторыі, потым быў прызначаны памочнікам захавальніка помнікаў у Палескім ваяводстве. Заснаваў Музей Пінскай зямлі. Быў аўтарам значнай колькасці краязнаўчых артыкулаў.

Гэта кэшаваныя старонка. Апошняя сінхранізацыя з базай - 03.04.2024 22:47:17

Маеце пытанне ці заўвагу? Напішыце ў каментары. Звяртаем увагу, што каментары са спасылкамі і ад неаўтарызаваных аўтараў прэмадэруюцца.

Відэакурсы па этнаграфіі

Самы час вучыцца анлайн! Нашы відэакурсы размешчаны на адукацыйнай платформе Stepik.org і акрамя відэа утрымліваюць праверачныя тэсты для самакантролю.

Запісацца

Выкладчык: Уладзімір Лобач

Аб’ём: 70 урокаў, 14 гадзін відэа, 127 тэставых пытанняў

Курс прапануе паглыбленае азнаямленне з этнічнай гісторыяй і этнакультурнай спецыфікай Беларусі. Прадстаўлены лекцыі па раздзелах і тэмах вучэбнай праграмы "Этнаграфія Беларусі", якая выкладаецца аўтарам у Полацкім дзяржаўным універсітэце.

Запісацца

Выкладчык: Зміцер Скварчэўскі

Аб’ём: 13 урокаў, 2 гадзіны відэа, 100 тэставых пытанняў

Сярод разнастайных аспектаў беларускай міфалогіі, прадметам курсу абраны персанажны код: боствы, духі, дэманічныя істоты, героі і т.п.