Біяграфія

Лявон Баразна быў мастаком, этнографам, грамадскім дзеячам. Ён адным з першых падняў тэму спадчыны Францішка Скарыны, беларускіх народных строяў, арнаменту.

У 1969-м Баразна разам з Зянонам Пазьняком выступілі супраць руйнавання вуліцы Няміга, і яно спынілася на тры гады. У 1972-м Баразна рыхтаваў новую акцыю ў абарону Нямігі, але 15 жніўня быў забіты пры нявысветленных абставінах. Суд над забойцамі пастанавіў, што гэта быў звычайны крымінал, але сябры Лявона Баразны лічаць, што руку да забойства прыклала КДБ. Усяго некалькі дзён мастак і даследчык не дачакаўся выхаду сваёй манаграфіі «Гравюры Францішка Скарыны». Нясшытыя аркушы кнігі паклалі яму ў труну.

Гэта кэшаваныя старонка. Апошняя сінхранізацыя з базай - 01.04.2024 07:52:11

Маеце пытанне ці заўвагу? Напішыце ў каментары. Звяртаем увагу, што каментары са спасылкамі і ад неаўтарызаваных аўтараў прэмадэруюцца.

Відэакурсы па этнаграфіі

Самы час вучыцца анлайн! Нашы відэакурсы размешчаны на адукацыйнай платформе Stepik.org і акрамя відэа утрымліваюць праверачныя тэсты для самакантролю.

Запісацца

Выкладчык: Уладзімір Лобач

Аб’ём: 70 урокаў, 14 гадзін відэа, 127 тэставых пытанняў

Курс прапануе паглыбленае азнаямленне з этнічнай гісторыяй і этнакультурнай спецыфікай Беларусі. Прадстаўлены лекцыі па раздзелах і тэмах вучэбнай праграмы "Этнаграфія Беларусі", якая выкладаецца аўтарам у Полацкім дзяржаўным універсітэце.

Запісацца

Выкладчык: Зміцер Скварчэўскі

Аб’ём: 13 урокаў, 2 гадзіны відэа, 100 тэставых пытанняў

Сярод разнастайных аспектаў беларускай міфалогіі, прадметам курсу абраны персанажны код: боствы, духі, дэманічныя істоты, героі і т.п.