::
Przyśpiewki / песня, тэкст,аўдыё — в. Маршалкі, Валожынскі раён
Загаловак / інцыпіт
Przyśpiewki
Від
песня
Выкананне
аўтэнтыка
Змест
тэкст аўдыё
Статус
апрацавана
Аўдыё (SoundCloud)
дасяжна толькі ў поўнай версіі
Жанры, тэмы, тэгі
Поўны тэкст
Начынаю пець прыпеўкі,
Дарагая публіка,
Не шукайця па кішэнях -
Ні вазьму ні рубліка.

Я жанчына баявая,
На падножцы ехала,
Беражыця мужыкоў -
Адбіваць прыехала.

Паглядзіця на мяне,
Якая маладзіца,
Сюды-туды павярну
Шырокая спадніца.

Пайду скакаць
я па дошчаццы,
На мне мяса німа -
Адны костачкі.

Дзед з бабай на пячы
Гулялі ў футбола,
І як баба не вярцелась,
Дзед забіў ёй гола.

Не хадзіце дзеўкі ў лес
Камары кусаюцца,
Адну дзеўку укусіў -
Жывот раздуваецца.

Шыла міламу штаны,
А яны ні сходзяцца,
Палавіну салаўя
адразаць прыходзіцца.

Ў мяне цыцкі па пуду -
На работу ні пайду,
Хто паўлітра прынясе -
Той за цыцкі патрасе.

Я Язэпа частавала,
А яму ўсё мала й мала,
Як напіўся мой Язэп -
Усю ноч ляжаў як цэп.

Ой, топнула, ды прытопнула,
З’ела цэлага быка - ды й не лопнула

Ой, цалуйця мяне хлопцы
хоць разоў чатырыста,
У мяне такія губы,
Што не адтапырацца

Я прыпеўкі вам прапела
Дарагая публіка,
Хай заўсёды весяліцца
Беларусь Рэспубліка!
Ад каго запісана
Звязаныя калектывы (гурты-выканаўцы, арганізатары запісу, праваўладальнікі, месца захавання і г.д.)
Хто запісаў
Год ці дэкада запісу (калі невядома, то першай публікацыі)
Выданні, дзе публікавалася
Аўдыёрэлізы, дзе публікавалася
Відэафільм, дзе публікавалася
Звязаныя сэрыі
Карта
Месца паходжання
Гэта кэшаваныя старонка. Апошняя сінхранізацыя з базай - 02.04.2024 08:11:32

Маеце пытанне ці заўвагу? Напішыце ў каментары. Звяртаем увагу, што каментары са спасылкамі і ад неаўтарызаваных аўтараў прэмадэруюцца.

Відэакурсы па этнаграфіі

Самы час вучыцца анлайн! Нашы відэакурсы размешчаны на адукацыйнай платформе Stepik.org і акрамя відэа утрымліваюць праверачныя тэсты для самакантролю.

Запісацца

Выкладчык: Уладзімір Лобач

Аб’ём: 70 урокаў, 14 гадзін відэа, 127 тэставых пытанняў

Курс прапануе паглыбленае азнаямленне з этнічнай гісторыяй і этнакультурнай спецыфікай Беларусі. Прадстаўлены лекцыі па раздзелах і тэмах вучэбнай праграмы "Этнаграфія Беларусі", якая выкладаецца аўтарам у Полацкім дзяржаўным універсітэце.

Запісацца

Выкладчык: Зміцер Скварчэўскі

Аб’ём: 13 урокаў, 2 гадзіны відэа, 100 тэставых пытанняў

Сярод разнастайных аспектаў беларускай міфалогіі, прадметам курсу абраны персанажны код: боствы, духі, дэманічныя істоты, героі і т.п.