::
Цече речка да невелічка / песня, тэкст,аўдыё — Лельчыцкі раён
Загаловак / інцыпіт
Цече речка да невелічка
Від
песня
Выкананне
аўтэнтыка
Змест
тэкст аўдыё
Статус
апрацавана
Аўдыё (SoundCloud)
Жанры, тэмы, тэгі
Поўны тэкст
Цече речка да невелічка
Берегі крутые,
Я ў цюрьме, седзяць жульманы,
Хлопцы молодые.

Одзін жульма, да одзін жульма
Начальнічка просіць
-Ты, начальнік, злой начальнік, отпусці на волю //
Заплакала-затужыла чарнява за мною //

-Вох, не пушчу да я на волю,
Вороваць ты будзеш,
Ой, напійсь воды холодной, мо ее забудзеш //

Пів я воду, пів холодну,
Пів - не напівавса,
Любів жульман дзеўку Раю, з ее насмеяўса. //

Пом’ёр жульман, да пом’ёр жульман,
Осталаса Рая,
Ох, оставса конь вороны, збруя золотая. //

Збрую мою да золотую,
Ох, Раі оддайце,
Коня мого вороного ў полі росстреляйце. //

Коня ведут, да збрую несуць
Конь голоўку клоніць,
Молодая дзеўка Рая жульмана хороніць. //
Звязаныя калектывы (гурты-выканаўцы, арганізатары запісу, праваўладальнікі, месца захавання і г.д.)
Хто запісаў
Год ці дэкада запісу (калі невядома, то першай публікацыі)
Аўдыёрэлізы, дзе публікавалася
Месца паходжання
Гэта кэшаваныя старонка. Апошняя сінхранізацыя з базай - 04.04.2024 05:18:21

Маеце пытанне ці заўвагу? Напішыце ў каментары. Звяртаем увагу, што каментары са спасылкамі і ад неаўтарызаваных аўтараў прэмадэруюцца.

Відэакурсы па этнаграфіі

Самы час вучыцца анлайн! Нашы відэакурсы размешчаны на адукацыйнай платформе Stepik.org і акрамя відэа утрымліваюць праверачныя тэсты для самакантролю.

Запісацца

Выкладчык: Уладзімір Лобач

Аб’ём: 70 урокаў, 14 гадзін відэа, 127 тэставых пытанняў

Курс прапануе паглыбленае азнаямленне з этнічнай гісторыяй і этнакультурнай спецыфікай Беларусі. Прадстаўлены лекцыі па раздзелах і тэмах вучэбнай праграмы "Этнаграфія Беларусі", якая выкладаецца аўтарам у Полацкім дзяржаўным універсітэце.

Запісацца

Выкладчык: Зміцер Скварчэўскі

Аб’ём: 13 урокаў, 2 гадзіны відэа, 100 тэставых пытанняў

Сярод разнастайных аспектаў беларускай міфалогіі, прадметам курсу абраны персанажны код: боствы, духі, дэманічныя істоты, героі і т.п.