::
Не сварісо й зо мною / песня, тэкст,аўдыё — Лельчыцкі раён
Загаловак / інцыпіт
Не сварісо й зо мною
Від
песня
Выкананне
аўтэнтыка
Змест
тэкст аўдыё
Статус
апрацавана
Аўдыё (SoundCloud)
Жанры, тэмы, тэгі
Поўны тэкст
Не сварісо й зо мною,
Ох, е ў мене дзве пташэчкі,
Роздзелімо з тобой.

Нехай тобе зозюленька,
Ах, а мне соловейко,
Нехай тобе добре будзе,
Ох, а мне жэ веселеньк(о).

Ніхай тобе, мой міленькі,
Да рабая зозюленько,
Ох рабая зозюленько
Шчоб раненько й будзіл(а).

Ох, рабая зозюленько,
Шчоб раненько й будзіла,
Й а мне мілы соловейко
Да шчоб я жэ не тужыл(а).

Ох рабая зозюленька,
Шчоб раненько й кувала,
А мне мілы соловейко,
Да шчоб я жэ не скучал(а)

Пусці ж мілы, пусці ж мілы,
Дай до броду по воду,
Ох, не пушчу ж моя міла,
Да й до броду по вод(у).

Ох, не пушчу ж моя міла,
Да й до броду по воду,
Бо раскажэш свойму роду
Да ўсю свою прігод(у).

Шо шаўковая хусціна,
Да й од слёзок зотлела,
Була дзеўка молодчіна,
То з ліченька зменіл(а)
Звязаныя калектывы (гурты-выканаўцы, арганізатары запісу, праваўладальнікі, месца захавання і г.д.)
Хто запісаў
Год ці дэкада запісу (калі невядома, то першай публікацыі)
Аўдыёрэлізы, дзе публікавалася
Месца паходжання
Гэта кэшаваныя старонка. Апошняя сінхранізацыя з базай - 02.04.2024 15:37:49

Маеце пытанне ці заўвагу? Напішыце ў каментары. Звяртаем увагу, што каментары са спасылкамі і ад неаўтарызаваных аўтараў прэмадэруюцца.

Відэакурсы па этнаграфіі

Самы час вучыцца анлайн! Нашы відэакурсы размешчаны на адукацыйнай платформе Stepik.org і акрамя відэа утрымліваюць праверачныя тэсты для самакантролю.

Запісацца

Выкладчык: Уладзімір Лобач

Аб’ём: 70 урокаў, 14 гадзін відэа, 127 тэставых пытанняў

Курс прапануе паглыбленае азнаямленне з этнічнай гісторыяй і этнакультурнай спецыфікай Беларусі. Прадстаўлены лекцыі па раздзелах і тэмах вучэбнай праграмы "Этнаграфія Беларусі", якая выкладаецца аўтарам у Полацкім дзяржаўным універсітэце.

Запісацца

Выкладчык: Зміцер Скварчэўскі

Аб’ём: 13 урокаў, 2 гадзіны відэа, 100 тэставых пытанняў

Сярод разнастайных аспектаў беларускай міфалогіі, прадметам курсу абраны персанажны код: боствы, духі, дэманічныя істоты, героі і т.п.