::
Наварыў брацец піва / песня, тэкст,аўдыё — Беларусь
Загаловак / інцыпіт
Наварыў брацец піва
Від
песня
Выкананне
постфальклор
Змест
тэкст аўдыё
Статус
апрацавана
Аўдыё (SoundCloud)
Жанры, тэмы, тэгі
Поўны тэкст
Наварыў брацец піва, //
Ўсё й салодкага мёду,

Як зазваў брацец гасцей, //
Сваіх родненькіх сясцёр.

Па багатую сястру, //
Пару коні запрягаець.

Па худую бядную, //
Скрозь людзі наказыець.

А багатыю сястру, //
Ўсё на кут саджаець.

А худую бядную //
Проціў печы на лаўцы.

А быгатую сястру, //
Мёдам-віном поіць.

А худую бядную //
Горькаю гарелкаю.

А быгатую сястру, //
На ноч унімаець.

А худую бядную //
Скрозь ноч выпраўляець.

А ідзі, сестра, ў двору, //
Ў цябе дзеткі дробныя.

Ў цябе дзеткі дробныя, //
І ўжыткі худыя.

Пайшла сестра, заплакаўшы, //
Заплакаўшы-зарыдаўшы.

Жыві, брацец, за гарою, //
А я к табе ні нагою.
Ад каго запісана
Звязаныя калектывы (гурты-выканаўцы, арганізатары запісу, праваўладальнікі, месца захавання і г.д.)
Год ці дэкада запісу (калі невядома, то першай публікацыі)
Аўдыёрэлізы, дзе публікавалася
Месца паходжання
Гэта кэшаваныя старонка. Апошняя сінхранізацыя з базай - 31.03.2024 08:23:07

Маеце пытанне ці заўвагу? Напішыце ў каментары. Звяртаем увагу, што каментары са спасылкамі і ад неаўтарызаваных аўтараў прэмадэруюцца.

Відэакурсы па этнаграфіі

Самы час вучыцца анлайн! Нашы відэакурсы размешчаны на адукацыйнай платформе Stepik.org і акрамя відэа утрымліваюць праверачныя тэсты для самакантролю.

Запісацца

Выкладчык: Уладзімір Лобач

Аб’ём: 70 урокаў, 14 гадзін відэа, 127 тэставых пытанняў

Курс прапануе паглыбленае азнаямленне з этнічнай гісторыяй і этнакультурнай спецыфікай Беларусі. Прадстаўлены лекцыі па раздзелах і тэмах вучэбнай праграмы "Этнаграфія Беларусі", якая выкладаецца аўтарам у Полацкім дзяржаўным універсітэце.

Запісацца

Выкладчык: Зміцер Скварчэўскі

Аб’ём: 13 урокаў, 2 гадзіны відэа, 100 тэставых пытанняў

Сярод разнастайных аспектаў беларускай міфалогіі, прадметам курсу абраны персанажны код: боствы, духі, дэманічныя істоты, героі і т.п.