::
Ай i што ета дак за свет настаў / песня, тэкст,аўдыё — аг. Стаўбун, Веткаўскі раён
Загаловак / інцыпіт
Ай i што ета дак за свет настаў
Від
песня
Выкананне
аўтэнтыка
Змест
тэкст аўдыё
Статус
у працэсе апрацоўкі
Аўдыё (SoundCloud)
дасяжна толькі ў поўнай версіі
Жанры, тэмы, тэгі
Апісанне

Песня-балада

Поўны тэкст
Ай i што ета дак за свет настаў,
А што сын мамачку з двара прагнаў
Ай, ідзі-ідзі, мая мамачка,
Ай, ідзі, ўжэ мне надаскучыла.

Ай, ідзі, ўжэ мне надаскучыла
Ай, маіх дзетак пазамучыла.
Ой, пайшла мамачка рыдаючы,
А свайго сына праклінаючы.

Штоб табе, сынок, Бог долі ні даў,
А як ты мамачку з двара прагнаў,
А ішла полем, а ішла другім,
Ай на трэцяе узыходзючы.


Ай, шуміць-гудзіць лес-дубровачка,
Ай, бягіць за мамкай пагойначка.
Ой, вярнісь-вярнісь, мая мамачка
А ў маём дварэ нішчасця стала.

А ў маём дварэ нішчасця стала.
Малада жана дзіця прыспала.

Малада жана дзіця прыспала.
Вараны конік раз паехаў ў поле(?).
Ад каго запісана
Звязаныя калектывы (гурты-выканаўцы, арганізатары запісу, праваўладальнікі, месца захавання і г.д.)
Хто запісаў
Год ці дэкада запісу (калі невядома, то першай публікацыі)
Аўдыёрэлізы, дзе публікавалася
Карта
Месца паходжання
Гэта кэшаваныя старонка. Апошняя сінхранізацыя з базай - 09.04.2024 07:59:05

Маеце пытанне ці заўвагу? Напішыце ў каментары. Звяртаем увагу, што каментары са спасылкамі і ад неаўтарызаваных аўтараў прэмадэруюцца.

Відэакурсы па этнаграфіі

Самы час вучыцца анлайн! Нашы відэакурсы размешчаны на адукацыйнай платформе Stepik.org і акрамя відэа утрымліваюць праверачныя тэсты для самакантролю.

Запісацца

Выкладчык: Уладзімір Лобач

Аб’ём: 70 урокаў, 14 гадзін відэа, 127 тэставых пытанняў

Курс прапануе паглыбленае азнаямленне з этнічнай гісторыяй і этнакультурнай спецыфікай Беларусі. Прадстаўлены лекцыі па раздзелах і тэмах вучэбнай праграмы "Этнаграфія Беларусі", якая выкладаецца аўтарам у Полацкім дзяржаўным універсітэце.

Запісацца

Выкладчык: Зміцер Скварчэўскі

Аб’ём: 13 урокаў, 2 гадзіны відэа, 100 тэставых пытанняў

Сярод разнастайных аспектаў беларускай міфалогіі, прадметам курсу абраны персанажны код: боствы, духі, дэманічныя істоты, героі і т.п.