::
Слонце заходзіць, за морамі солначка гарыць / песня, тэкст,аўдыё — в. Chilmony, Powiat sokólski
Загаловак / інцыпіт
Слонце заходзіць, за морамі солначка гарыць
Від
песня
Выкананне
аўтэнтыка
Змест
тэкст аўдыё
Статус
у працэсе апрацоўкі
Аўдыё (SoundCloud)
дасяжна толькі ў поўнай версіі
Жанры, тэмы, тэгі
Поўны тэкст
Слонце заходзіць,
за морамі солначка гарыць,
паехал мой мілай далёка, //
па міламу сэрца баліць. //

Зелёна дуброва, зелёна,
На ей салавей шчэбетаў,
Ціхонько я з берэга чаіла, //
Там свёкар лісточак чытаў. //

Паслушай, паслушай, невеста,
Паслушай што мілый напісал,
Он пішэт што любіт другую, //
А ты, мая міла, забывай. //

Гуляй жэ, гуляй жэ, дзівчыно,
Люляй жэ, пара цібе спаць,
Бо мне требо сесці да столу, //
Мілому пісьмо напісаць. //

Пішу я пісьмо да мілого,
І горко я плакаць начэла,
Прыежджай, прыежджай, мой мілай, //
Прыежджай, міне пахавай. //

Прайшло мо ні больш як тры нідзелі
Як мілый пісьмо палучыл,
Забілась му серцэ слізамі, //
Па мілым рэбёнку і жэне. //
Хто запісаў
Год ці дэкада запісу (калі невядома, то першай публікацыі)
Аўдыёрэлізы, дзе публікавалася
Карта
Месца паходжання
Гэта кэшаваныя старонка. Апошняя сінхранізацыя з базай - 06.04.2024 09:25:41

Маеце пытанне ці заўвагу? Напішыце ў каментары. Звяртаем увагу, што каментары са спасылкамі і ад неаўтарызаваных аўтараў прэмадэруюцца.

Відэакурсы па этнаграфіі

Самы час вучыцца анлайн! Нашы відэакурсы размешчаны на адукацыйнай платформе Stepik.org і акрамя відэа утрымліваюць праверачныя тэсты для самакантролю.

Запісацца

Выкладчык: Уладзімір Лобач

Аб’ём: 70 урокаў, 14 гадзін відэа, 127 тэставых пытанняў

Курс прапануе паглыбленае азнаямленне з этнічнай гісторыяй і этнакультурнай спецыфікай Беларусі. Прадстаўлены лекцыі па раздзелах і тэмах вучэбнай праграмы "Этнаграфія Беларусі", якая выкладаецца аўтарам у Полацкім дзяржаўным універсітэце.

Запісацца

Выкладчык: Зміцер Скварчэўскі

Аб’ём: 13 урокаў, 2 гадзіны відэа, 100 тэставых пытанняў

Сярод разнастайных аспектаў беларускай міфалогіі, прадметам курсу абраны персанажны код: боствы, духі, дэманічныя істоты, героі і т.п.