::
Шлі салдаты слабадою / песня, тэкст,аўдыё,ноты,выявы — в. Казацкія Балсуны, Веткаўскі раён
Загаловак / інцыпіт
Шлі салдаты слабадою
Від
песня
Выкананне
аўтэнтыка
Змест
тэкст аўдыё ноты выявы
Статус
у працэсе апрацоўкі
Аўдыё (SoundCloud)
дасяжна толькі ў поўнай версіі
Выявы (сканы, ноты, схемы)
Жанры, тэмы, тэгі
Поўны тэкст
Шлі салдаты слабадою,
Вялі дзевачку за сабою.

Вялі дзевачку за сабою,
Хадзі дзевачка, хаді з намы.

Хадзі дзевачка, хаді з намы,
3 маладымы ж салдатамы.

З маладымы салдатамы,
У нас поля грашаўноя.

У нас поля грашаўноя,
Ў нас рэчачкі мядавыя.

Ўнас рэчачкі мядавыя,
Беряжочкі ж васкавыя.

Беряжочкі васкавыя,
ішлі поля, і другоя.

Ішлі поля, йдут другоя,
На трэцяя ж наступая.

На трэцяя наступая,
Дзеўка ў салдата пытая.

Деука ў салдата пытая:
«А дзе поля грашаўноя?

А дзе поля грашаўноя,
іде рочачкі мядавыя?

Пде рэчачкі мядавыя,
Беряжочкі васкавыя?

Беряжочкі васкавыя?
А ў нас поля зямляноя.

А у нас поля зямляноя,
Ў нас речачкі вадзяныя.

У нас рэчачкі вадзяныя,
Беряжочкі пяшчаныя.

Беряжочкі пяшчаныя.
На том поле стаіць сосна.

На том поле стаіць сосна,
Прывязялі дзеўку к сосне.

Прывязалі дзеўку к сосне,
Запалілі сосну зверьху.

Запалілі сосну зверьху,
Сосна гарыць, смала кіпіць.
Ад каго запісана
Звязаныя калектывы (гурты-выканаўцы, арганізатары запісу, праваўладальнікі, месца захавання і г.д.)
Хто запісаў
Год ці дэкада запісу (калі невядома, то першай публікацыі)
Аўдыёрэлізы, дзе публікавалася
Карта
Месца паходжання
Гэта кэшаваныя старонка. Апошняя сінхранізацыя з базай - 02.04.2024 10:09:07

Маеце пытанне ці заўвагу? Напішыце ў каментары. Звяртаем увагу, што каментары са спасылкамі і ад неаўтарызаваных аўтараў прэмадэруюцца.

Відэакурсы па этнаграфіі

Самы час вучыцца анлайн! Нашы відэакурсы размешчаны на адукацыйнай платформе Stepik.org і акрамя відэа утрымліваюць праверачныя тэсты для самакантролю.

Запісацца

Выкладчык: Уладзімір Лобач

Аб’ём: 70 урокаў, 14 гадзін відэа, 127 тэставых пытанняў

Курс прапануе паглыбленае азнаямленне з этнічнай гісторыяй і этнакультурнай спецыфікай Беларусі. Прадстаўлены лекцыі па раздзелах і тэмах вучэбнай праграмы "Этнаграфія Беларусі", якая выкладаецца аўтарам у Полацкім дзяржаўным універсітэце.

Запісацца

Выкладчык: Зміцер Скварчэўскі

Аб’ём: 13 урокаў, 2 гадзіны відэа, 100 тэставых пытанняў

Сярод разнастайных аспектаў беларускай міфалогіі, прадметам курсу абраны персанажны код: боствы, духі, дэманічныя істоты, героі і т.п.