::
Салавейка лугавы / песня, тэкст,аўдыё — в. Ахонава, Дзятлаўскі раён
Загаловак / інцыпіт
Салавейка лугавы
Від
песня
Выкананне
аўтэнтыка
Змест
тэкст аўдыё
Статус
неапрацавана
Аўдыё (SoundCloud)
дасяжна толькі ў поўнай версіі
Працягласць
2:49
Жанры, тэмы, тэгі
Поўны тэкст
"Салавейка,салавей(і)ка, салавей(і)ка лугавы,
Ні пой рана да зары.

Не дадавай, не дадавай, не дадавай жалю мне,
Бо я ў чужой старане.

Нету мамы, німа мамы, німа мамачкі пры мне,
Тут у далёкой старане.

Ой пайду я, ой пайду я, ой пайду я ў даліну
Шукаць мамы магілу.

Я даліну, я даліну я даліначку прайшла,
Я й магілачку знайшла.

Устань мама, устань мама, устань мама не ляжы,
Мне работку пакажы.

Было тагды, было тагды, было тагды вучыцца,
Як я цябе вучыла.

А цяпер я, а цяпер(ы) я, а цяпер(ы) я не магу
Белых ручак не здыму.
"
Ад каго запісана
Год ці дэкада запісу (калі невядома, то першай публікацыі)
Аўдыёрэлізы, дзе публікавалася
Карта
Месца паходжання
Гэта кэшаваныя старонка. Апошняя сінхранізацыя з базай - 06.04.2024 19:57:02

Маеце пытанне ці заўвагу? Напішыце ў каментары. Звяртаем увагу, што каментары са спасылкамі і ад неаўтарызаваных аўтараў прэмадэруюцца.

Відэакурсы па этнаграфіі

Самы час вучыцца анлайн! Нашы відэакурсы размешчаны на адукацыйнай платформе Stepik.org і акрамя відэа утрымліваюць праверачныя тэсты для самакантролю.

Запісацца

Выкладчык: Уладзімір Лобач

Аб’ём: 70 урокаў, 14 гадзін відэа, 127 тэставых пытанняў

Курс прапануе паглыбленае азнаямленне з этнічнай гісторыяй і этнакультурнай спецыфікай Беларусі. Прадстаўлены лекцыі па раздзелах і тэмах вучэбнай праграмы "Этнаграфія Беларусі", якая выкладаецца аўтарам у Полацкім дзяржаўным універсітэце.

Запісацца

Выкладчык: Зміцер Скварчэўскі

Аб’ём: 13 урокаў, 2 гадзіны відэа, 100 тэставых пытанняў

Сярод разнастайных аспектаў беларускай міфалогіі, прадметам курсу абраны персанажны код: боствы, духі, дэманічныя істоты, героі і т.п.