::
Ой, у гародзе ды на пагодзе / песня, тэкст,аўдыё — в. Шутавічы, Смаргонскі раён
Загаловак / інцыпіт
Ой, у гародзе ды на пагодзе
Від
песня
Выкананне
аўтэнтыка
Змест
тэкст аўдыё
Статус
апрацавана
Аўдыё (SoundCloud)
дасяжна толькі ў поўнай версіі
Працягласць
1:51
Жанры, тэмы, тэгі
Поўны тэкст
Ой, у гародзе ды на пагодзе
Канапелька стаяла, канапелька стая(л)

На канапельцэ на зялёненькай
Зязюля кукавала, зязюля кукава(л)

Досіць зязюля, досіць шэрая
Табе ў лузе кукаваць, табе ў лузе кукаваць

Адкукавала, адшчабятала
Дачушку работніцу, дачушку работніц(у)

Прыкукавала прышчабятала
Нявестку нягодніцу, нявестку-нягодніц(у)

Мая свякроўка, мая мамачка
Чым табе не ўгадзіла, чым табе не ўгадзіл(а)

Пасцель пасцялю, вадзіцы падам
Ты ж мяне не ўзлюбіла, ты ж мяне не ўзлюбі(л)
Звязаныя калектывы (гурты-выканаўцы, арганізатары запісу, праваўладальнікі, месца захавання і г.д.)
Год ці дэкада запісу (калі невядома, то першай публікацыі)
Аўдыёрэлізы, дзе публікавалася
Карта
Месца паходжання
Гэта кэшаваныя старонка. Апошняя сінхранізацыя з базай - 07.04.2024 04:23:23

Маеце пытанне ці заўвагу? Напішыце ў каментары. Звяртаем увагу, што каментары са спасылкамі і ад неаўтарызаваных аўтараў прэмадэруюцца.

Відэакурсы па этнаграфіі

Самы час вучыцца анлайн! Нашы відэакурсы размешчаны на адукацыйнай платформе Stepik.org і акрамя відэа утрымліваюць праверачныя тэсты для самакантролю.

Запісацца

Выкладчык: Уладзімір Лобач

Аб’ём: 70 урокаў, 14 гадзін відэа, 127 тэставых пытанняў

Курс прапануе паглыбленае азнаямленне з этнічнай гісторыяй і этнакультурнай спецыфікай Беларусі. Прадстаўлены лекцыі па раздзелах і тэмах вучэбнай праграмы "Этнаграфія Беларусі", якая выкладаецца аўтарам у Полацкім дзяржаўным універсітэце.

Запісацца

Выкладчык: Зміцер Скварчэўскі

Аб’ём: 13 урокаў, 2 гадзіны відэа, 100 тэставых пытанняў

Сярод разнастайных аспектаў беларускай міфалогіі, прадметам курсу абраны персанажны код: боствы, духі, дэманічныя істоты, героі і т.п.