::
Ты, дарожанька,ты, гасподняя / песня, тэкст,аўдыё — аг. Неглюбка, Веткаўскі раён
Загаловак / інцыпіт
Ты, дарожанька,ты, гасподняя
Від
песня
Выкананне
аўтэнтыка
Змест
тэкст аўдыё
Статус
у працэсе апрацоўкі
Аўдыё (SoundCloud)
дасяжна толькі ў поўнай версіі
Час пачатку (калі некалькі адзінак у медыяфайле)
13:53
Працягласць
3:28
Жанры, тэмы, тэгі
Поўны тэкст

ты дарожанька ты гасподняя
па табе ж да ніхто ня прахаджавая

па табе ж да ніхто ня прахаджавая
толькі йшло да прайшло да два ангілы

толькі йшло да прайшло да два ангілы
за сабою вялі душу грэшнаю

за сабою вялі душу грэшнаю
ой вялі яны вялі да й распрашавалі

ох вялі яны вялі і распрашавалі
ох чаго жа ты душа міма раю прайшла

ох чаго жа ты душа міма раю прайшла
міма раю прайшла да й у рай ня зайшла

ці за скупасьцю ці за глупасьцю
ці за тыя слава слава мацярныя

ці за тыя слава слава мацярныя
ці вянец разрушыў ці душу загубіў

ці вянец разрушыў ці душу загубіў
а у нашам раю да жыць весяла

а у нашам у раю да жыць весяла
да жыць весяла толькі ж некаму

пасрядзі раю стаіць дрэва купарысавая
што на том жа дрэве разнакраскі цвітуць

разнакраскі цвітуць разнапташкі пяюць
ой пяюць яны пяюць і васьпіваюць

ой пяюць яны пяюць і васьпіваюць
госпада на помашч ўсё прызываюць

госпад улыдыка, ты нам памагі
ад цёмныя сеці нас аслабадзі

слабадзіўшы сеці даў народу звесьць
йдзіця ў храм са сьлязамы нясіця цяжкі грэх

Год ці дэкада запісу (калі невядома, то першай публікацыі)
Аўдыёрэлізы, дзе публікавалася
Звязаныя сэрыі
Карта
Месца паходжання

Фальклор 1 (праз поле „Арыгінальнае выканнаньне (для постфальклорных)“)

  1. Ты, дарожанька,ты, гасподняя / песня, тэкст,аўдыё — аг. Неглюбка, Веткаўскі раён
Гэта кэшаваныя старонка. Апошняя сінхранізацыя з базай - 09.04.2024 09:14:45

Маеце пытанне ці заўвагу? Напішыце ў каментары. Звяртаем увагу, што каментары са спасылкамі і ад неаўтарызаваных аўтараў прэмадэруюцца.

Відэакурсы па этнаграфіі

Самы час вучыцца анлайн! Нашы відэакурсы размешчаны на адукацыйнай платформе Stepik.org і акрамя відэа утрымліваюць праверачныя тэсты для самакантролю.

Запісацца

Выкладчык: Уладзімір Лобач

Аб’ём: 70 урокаў, 14 гадзін відэа, 127 тэставых пытанняў

Курс прапануе паглыбленае азнаямленне з этнічнай гісторыяй і этнакультурнай спецыфікай Беларусі. Прадстаўлены лекцыі па раздзелах і тэмах вучэбнай праграмы "Этнаграфія Беларусі", якая выкладаецца аўтарам у Полацкім дзяржаўным універсітэце.

Запісацца

Выкладчык: Зміцер Скварчэўскі

Аб’ём: 13 урокаў, 2 гадзіны відэа, 100 тэставых пытанняў

Сярод разнастайных аспектаў беларускай міфалогіі, прадметам курсу абраны персанажны код: боствы, духі, дэманічныя істоты, героі і т.п.