::
Ой хадзіў жураў да й па беражку / песня, тэкст,аўдыё — аг. Сяўкі, Лоеўскі раён
Загаловак / інцыпіт
Ой хадзіў жураў да й па беражку
Від
песня
Выкананне
аўтэнтыка
Змест
тэкст аўдыё
Статус
апрацавана
Аўдыё (SoundCloud)
дасяжна толькі ў поўнай версіі
Жанры, тэмы, тэгі
Поўны тэкст

ой хадзіў жураў да й па беражку
да й заглядывал ён на воду

да й заглядывал ён на воду
ой і хто ж каго да й верненька любіць
той прыйдзе прыйдзе чэраз воду

той прыйдзе прыйдзе чэраз воду
ой брыла ішла да й брыла я быстру
да й на палавіне стала

да й на палавіне стала
ой сватай мэне маладой казачэ
да й не ўводзь не ўводзь худу славу

да й не ўводзь не ўводзь худу славу
ой не я ж табе да й славачку раблю
ты сама сабе славу робіш

ты сама сабе славу робіш
ой не раненька да ўсё позненька
із вечорачак дамой ходзіш

Звязаныя калектывы (гурты-выканаўцы, арганізатары запісу, праваўладальнікі, месца захавання і г.д.)
Карта
Месца паходжання
Гэта кэшаваныя старонка. Апошняя сінхранізацыя з базай - 09.04.2024 00:05:25

Маеце пытанне ці заўвагу? Напішыце ў каментары. Звяртаем увагу, што каментары са спасылкамі і ад неаўтарызаваных аўтараў прэмадэруюцца.

Відэакурсы па этнаграфіі

Самы час вучыцца анлайн! Нашы відэакурсы размешчаны на адукацыйнай платформе Stepik.org і акрамя відэа утрымліваюць праверачныя тэсты для самакантролю.

Запісацца

Выкладчык: Уладзімір Лобач

Аб’ём: 70 урокаў, 14 гадзін відэа, 127 тэставых пытанняў

Курс прапануе паглыбленае азнаямленне з этнічнай гісторыяй і этнакультурнай спецыфікай Беларусі. Прадстаўлены лекцыі па раздзелах і тэмах вучэбнай праграмы "Этнаграфія Беларусі", якая выкладаецца аўтарам у Полацкім дзяржаўным універсітэце.

Запісацца

Выкладчык: Зміцер Скварчэўскі

Аб’ём: 13 урокаў, 2 гадзіны відэа, 100 тэставых пытанняў

Сярод разнастайных аспектаў беларускай міфалогіі, прадметам курсу абраны персанажны код: боствы, духі, дэманічныя істоты, героі і т.п.