::
Шырокая ніва / песня, тэкст — в. Рычоў, Жыткавіцкі раён
Загаловак / інцыпіт
Шырокая ніва
Від
песня
Выкананне
аўтэнтыка
Змест
тэкст
Статус
у працэсе апрацоўкі
Жанры, тэмы, тэгі
Апісанне

125

Поўны тэкст

шырокая ніва жыто не ўродзіла
молода Марына по саду ходзіла

ой чаго ж Марыно чаго тута ходзіш
наверно Марыно сына мойго любіш

коб я не любіла то б я не ходзіла
по твойму садочку следкоў не робіла

на табе Марыно коня вороного
не любі Марыно сынка молодого

ой на шчо ж мне здаўся твой конь вороненькой
ек мне сподобаўся твой сын молодзенькой

на табе Марыно коня у нарадзе
не любі Марыно сынка у громадзе

ой на шчо ж мне здаўса твой конь у нарадзе
ек мне сподобаўся твой сын у громадзе

хто ж его раздзене хто ж его разуе
а белае лічко сем раз поцэлуе

я ж его раздзену я ж его разую
а белае лічко сем раз поцэлую

Ад каго запісана
Звязаныя калектывы (гурты-выканаўцы, арганізатары запісу, праваўладальнікі, месца захавання і г.д.)
Хто запісаў
Год ці дэкада запісу (калі невядома, то першай публікацыі)
Карта
Месца паходжання
Гэта кэшаваныя старонка. Апошняя сінхранізацыя з базай - 03.04.2024 23:48:47

Маеце пытанне ці заўвагу? Напішыце ў каментары. Звяртаем увагу, што каментары са спасылкамі і ад неаўтарызаваных аўтараў прэмадэруюцца.

Відэакурсы па этнаграфіі

Самы час вучыцца анлайн! Нашы відэакурсы размешчаны на адукацыйнай платформе Stepik.org і акрамя відэа утрымліваюць праверачныя тэсты для самакантролю.

Запісацца

Выкладчык: Уладзімір Лобач

Аб’ём: 70 урокаў, 14 гадзін відэа, 127 тэставых пытанняў

Курс прапануе паглыбленае азнаямленне з этнічнай гісторыяй і этнакультурнай спецыфікай Беларусі. Прадстаўлены лекцыі па раздзелах і тэмах вучэбнай праграмы "Этнаграфія Беларусі", якая выкладаецца аўтарам у Полацкім дзяржаўным універсітэце.

Запісацца

Выкладчык: Зміцер Скварчэўскі

Аб’ём: 13 урокаў, 2 гадзіны відэа, 100 тэставых пытанняў

Сярод разнастайных аспектаў беларускай міфалогіі, прадметам курсу абраны персанажны код: боствы, духі, дэманічныя істоты, героі і т.п.