::
Горкая рэдзька ў гародзе / песня, тэкст,аўдыё — аг. Цяхцін, Бялыніцкі раён
Загаловак / інцыпіт
Горкая рэдзька ў гародзе
Від
песня
Выкананне
аўтэнтыка
Змест
тэкст аўдыё
Статус
апрацавана
Аўдыё (SoundCloud)
Працягласць
2:19
Жанры, тэмы, тэгі
Поўны тэкст

Горкая рэдзька ў гародзе (2 р)
Сярдзіт Іванька ў дарозе (2 р)
Прывізаў коніка к бярозе (2 р)
Адсек бярозкі тры розкі (2 р)
Сцібануў коніка пад ножкі (2 р)
А бяжы, мой кося, шырока
А бяжы ж, мой кося, шырока
Шчэ ж мая Ганначка далёка (2 р)
А бяжы, мой косю, вузінька (2 р)
Ужо ж мая Ганначка блізінька (2 р)
А бяжы, мой косю, туп-туп-туп (2 р)
Ужо ж мая Ганначка тут-тут-тут (2 р)
А бяжы ж, мой кося, ступою (2 р)
Ужо ж мая Ганначка са мною (2 р)
А бяжы, мой кося, на парог
А бяжы ж, мой кося, на парог
Ужо ж мая Ганначка кладзе пірог (2 р)
А бяжы ж, мой косю, на прыклець (2 р)
Ужо ж мая Ганначка пашла ў клець (2 р)


Ад каго запісана
Звязаныя калектывы (гурты-выканаўцы, арганізатары запісу, праваўладальнікі, месца захавання і г.д.)
Хто запісаў
Год ці дэкада запісу (калі невядома, то першай публікацыі)
Аўдыёрэлізы, дзе публікавалася
Карта
Месца паходжання
Гэта кэшаваныя старонка. Апошняя сінхранізацыя з базай - 03.04.2024 21:03:49

Маеце пытанне ці заўвагу? Напішыце ў каментары. Звяртаем увагу, што каментары са спасылкамі і ад неаўтарызаваных аўтараў прэмадэруюцца.

Відэакурсы па этнаграфіі

Самы час вучыцца анлайн! Нашы відэакурсы размешчаны на адукацыйнай платформе Stepik.org і акрамя відэа утрымліваюць праверачныя тэсты для самакантролю.

Запісацца

Выкладчык: Уладзімір Лобач

Аб’ём: 70 урокаў, 14 гадзін відэа, 127 тэставых пытанняў

Курс прапануе паглыбленае азнаямленне з этнічнай гісторыяй і этнакультурнай спецыфікай Беларусі. Прадстаўлены лекцыі па раздзелах і тэмах вучэбнай праграмы "Этнаграфія Беларусі", якая выкладаецца аўтарам у Полацкім дзяржаўным універсітэце.

Запісацца

Выкладчык: Зміцер Скварчэўскі

Аб’ём: 13 урокаў, 2 гадзіны відэа, 100 тэставых пытанняў

Сярод разнастайных аспектаў беларускай міфалогіі, прадметам курсу абраны персанажны код: боствы, духі, дэманічныя істоты, героі і т.п.