::
2016 - НКС - Песні традыцыйнага вясельнага абраду в. Клін Хоцімскага раёна Магілёўскай вобласці [інтэрнэт]
Назва
НКС - Песні традыцыйнага вясельнага абраду в. Клін Хоцімскага раёна Магілёўскай вобласці
Віды носьбітаў
інтэрнэт
Змест
аўтэнтычны фальклёр спевы
Вокладка
Статус
можна паслухаць
Дзе паслухаць
дасяжна толькі ў поўнай версіі
Апісанне

Вясельныя песні ў выкананні носьбітаў фальклору з вёскі Клін Хоцімскага раёна Магілёўскай вобласці рэпрэзентую традыцыю Беларускага Падняпроўя і з’яўляюцца яркім паказальнікам спецыфічных асаблівасцей рэгіянальнай манеры выканання. Іх стылістычныя ўдметнасці заключаюцца ў дамінантнасці прыўзнятых святочных настрояў, маторным характары рытмікі, асобай яркай манеры выканання, перавазе ладоў мажорнага нахілення ў аб’ёме квінты, значнай ролі квінтавай інтанацыі, асаблівай гучнасці і эмацыйнай адкрытасці.

Вясельныя песні суправаджаюць асноўныя этапы вясельнага абраду: сватанне, прыезд маладога да маладой, ад’езд маладой з бацькоўскага дому, вясельны пір, абрадавыя дзеі другога дня. Акрамя ўласна песен, прымеркаваных да ключавых момантаў вяселля, у выканальніцкую традыцыю ўключаны таксама і жартоўныя песні, дражнілкі, адрасаваныя свату, паджанішку, паджанішцам, гасцям. Носьбітамі песеннай традыцыі з’яўляюцца ўдзельніцы фальклорнага гурта в. Клін, рэпертуар якога ўключае розныя жанры абрадавай і пазаабрадавай культуры. Адну з цікавейшых старонак гэтага рэпертуару прадстаўляюць менавіта вясельныя песні, якія з’яўляюцца паказальнікам унікальнай, багатай рэгіянальнай традыцыі

Арыгінальная электронная публікацыя: livingheritage.by/nks/4208/

Колькасць трэкаў фальклору
19.0000
Трэкліст
  1. Ой, гуркыла зязюлечка (сватанне)
  2. Ці забыўся ты, Андрэйка (як за нявестай едуць)
  3. А полем-полем, як морем, а дарогаю як шнурком (як за нявестай едуць)
  4. А коня, мой конь вараный (малады едзе за маладой)
  5. Ня стой, Божачка, у парозі (жаніх заяжджае за нявестай)
  6. А конічак на стаянке гагочыць (як забіраюць нявесту)
  7. Ня думай, Ніначка, ні гадай (жаніх забірае нявесту)
  8. У варот бяроза стаяла (як забіраюць нявесту)
  9. Абсявай, мамачка, абсявай (маладая ад’яжджае ад бацькоўскага дому)
  10. Дабраныч, мамачка, дабранач  (маладая ад’яжджае ад бацькоўскага дому)
  11. Ой, цешча зяця на вячэру ждала (на 2-гі дзень вяселля)
  12. Я ўчора была - як роза цьвіла (на 2-гі дзень вяселля)
  13. А ў нашэга свата (свату жартоўная)
  14. Казалі-прыехалі, ажно пяшком прыйшлі (у застоллі)
  15. Паджанішнічак-галуза (дражнілкі)
  16. У паджанішніка вочы вялікі  (дражнілкі)
  17. Паднявесніцы-пціцы (дражнілкі)
  18. Галышкі-свашкі (дражнілкі)
  19. Дадому, сваты, дадому (як гасцей выгяняюць)
Дадатковыя спасылкі
Калектывы
Год публікацыі
Карта
Звязаныя лакацыі
Тэмы

Фальклор 19 (праз поле „Аўдыёрэлізы, дзе публікавалася“)

  1. А коня, мой конь вараный / песня, тэкст,аўдыё — в. Клін, Хоцімскі раён
  2. А конічак на стаянке гагочыць / песня, тэкст,аўдыё — в. Клін, Хоцімскі раён
  3. А полем-полем, як морем, а дарогаю як шнурком / песня, тэкст,аўдыё — в. Клін, Хоцімскі раён
  4. А ў нашэга свата / песня, тэкст,аўдыё — в. Клін, Хоцімскі раён
  5. Абсявай, мамачка, абсявай / песня, тэкст,аўдыё — в. Клін, Хоцімскі раён
  6. Галышкі-свашкі / песня, тэкст,аўдыё — в. Клін, Хоцімскі раён
  7. Дабраныч, мамачка, дабранач / песня, тэкст,аўдыё — в. Клін, Хоцімскі раён
  8. Дадому, сваты, дадому / песня, тэкст,аўдыё — в. Клін, Хоцімскі раён
  9. Казалі-прыехалі, ажно пяшком прыйшлі / песня, тэкст,аўдыё — в. Клін, Хоцімскі раён
  10. Ня думай, Ніначка, ні гадай / песня, тэкст,аўдыё — в. Клін, Хоцімскі раён
  11. Ня стой, Божачка, у парозі / песня, тэкст,аўдыё — в. Клін, Хоцімскі раён
  12. Ой, гуркыла зязюлечка / песня, тэкст,аўдыё — в. Клін, Хоцімскі раён
  13. Ой, цешча зяця на вячэру ждала / песня, тэкст,аўдыё — в. Клін, Хоцімскі раён
  14. Паджанішнічак-галуза / песня, тэкст,аўдыё — в. Клін, Хоцімскі раён
  15. Паднявесніцы-пціцы / песня, тэкст,аўдыё — в. Клін, Хоцімскі раён
  16. У варот бяроза стаяла / песня, тэкст,аўдыё — в. Клін, Хоцімскі раён
  17. У паджанішніка вочы вялікі / песня, тэкст,аўдыё — в. Клін, Хоцімскі раён
  18. Ці забыўся ты, Андрэйка / песня, тэкст,аўдыё — в. Клін, Хоцімскі раён
  19. Я ўчора была - як роза цьвіла / песня, тэкст,аўдыё — в. Клін, Хоцімскі раён
Гэта кэшаваныя старонка. Апошняя сінхранізацыя з базай - 01.04.2024 13:09:40

Маеце пытанне ці заўвагу? Напішыце ў каментары. Звяртаем увагу, што каментары са спасылкамі і ад неаўтарызаваных аўтараў прэмадэруюцца.

Відэакурсы па этнаграфіі

Самы час вучыцца анлайн! Нашы відэакурсы размешчаны на адукацыйнай платформе Stepik.org і акрамя відэа утрымліваюць праверачныя тэсты для самакантролю.

Запісацца

Выкладчык: Уладзімір Лобач

Аб’ём: 70 урокаў, 14 гадзін відэа, 127 тэставых пытанняў

Курс прапануе паглыбленае азнаямленне з этнічнай гісторыяй і этнакультурнай спецыфікай Беларусі. Прадстаўлены лекцыі па раздзелах і тэмах вучэбнай праграмы "Этнаграфія Беларусі", якая выкладаецца аўтарам у Полацкім дзяржаўным універсітэце.

Запісацца

Выкладчык: Зміцер Скварчэўскі

Аб’ём: 13 урокаў, 2 гадзіны відэа, 100 тэставых пытанняў

Сярод разнастайных аспектаў беларускай міфалогіі, прадметам курсу абраны персанажны код: боствы, духі, дэманічныя істоты, героі і т.п.