::
2023 - СЭТ — Песні з экспедыцыі "Смаргонь-2018" [інтэрнэт]
Назва
СЭТ — Песні з экспедыцыі "Смаргонь-2018"
Віды носьбітаў
інтэрнэт
Змест
спевы размовы аўтэнтычны фальклёр
Вокладка
Статус
можна паслухаць
Дзе паслухаць
Апісанне

Вашай увазе традыцыйныя песні, запісаныя ў ліпені 2018 года ў Смаргонскім раёне падчас летняй экспедыцыі “Студэнцкага этнаграфічнага таварыства”.

30 трэкаў з тэкставымі расшыфроўкамі, а таксама пазнакамі ад каго, калі і кім зроблены запіс. Тут ёсць песні розных жанраў: ад “даўнейшых” жніўных і вясельных да калгасных прыпевак і гратэскна-трагічных “жорсткіх рамансаў". Праслухаўшы гэту складанку можна зразумець, што з сябе ўяўляе спеўная традыцыя рэгіёна ў нашыя дні. Што амаль знікла, а што апынулася найбольш жывучым.

Смаргонская экспедыцыя СЭТ у ліпені 2018 года не была багатай на спевы. Часам запісаць атрымлівалася толькі фрагмент песні: напеў, куплет, узор распеву. Асаблівая каштоўнасць і радасць для збіральніка – нешматлікія мужчынскія галасы, іх адметныя тэмбры і інтанацыі. Калісьці мужчыны тут спявалі шмат. Сёння запісаць мужчынскі спеў – хутчэй рэдкасць.

Мы наўмысна пакідалі кавалкі дыялогаў, тлумачэнні і заўвагі выканаўцаў падчас (пасля ці перад) спяваннем. Такім чынам песня абрастае кантэкстам. А ўсё разам: напеў, сюжэт, мова, эмоцыі і ўспаміны выканаўцы – стварае вобраз свету, якім была пасляваенная вёска ў паўночна-заходняй частцы Беларусі.

Рэшткі гэтага свету можна ўбачыць і пачуць прама цяпер!

Прыемнага праслухоўвання!

Складанку падрыхтавала Марыя Варахоб.

Над складанкай працавалі: Марыя Варахоб, Алесь Варахоб, Ірына Паўловіч, Аляксей Крукоўскі, Ганна Сілівончык

Колькасць трэкаў фальклору
30.0000
Трэкліст
  1. в. Рудзішкі - У нядзелю рана слонінька грала (вяселле)
  2. в. Лылойцы - Ой, ты ель мая й зялёная (бяседная)
  3. в. Валэйкавічы - Люлька мая, залатая, я цябе курыла(пад гармонік)
  4. в. Сіўкі - Ой, пара дамоў, пара(жніўная)
  5. в. Лешчаняты - Ой, каліна-маліна рана расцвіла (вясельная)
  6. в. Шутавічы - Ой, там пры дарозе бяроза стаяла (рэкруцкая)
  7. в. Загор'е - Да хто, да хто цёмнай ночачкі ні даспаў? (вясельная, сірочая)
  8. в. Шутавічы - Пазвалі мяне ды ў хрысцінушкі (хрэсьбіны)
  9. в. Лылойцы - Прыпеўкі
  10. в. Сіўкі - Кукуй зязюля да Яна (летняя)
  11. в. Малінавая - І туды гара, і сюды гара (бяседная)
  12. в. Вішнева - Велічальныя
  13. в. Рудзішкі - Ажаніўся стары дзед (жартаўлівая)
  14. в. Лылойцы - Каціўся зайчык па сенажаці(жартаўлівая)
  15. в. Сенцяняты - Ах, вы госцейкі мае, вы прашонінькія (вясельная)
  16. в. Сіўкі - У нас сягонне вайна была (жніво)
  17. в. Рудзішкі - Вясельныя
  18. в. Арляняты - Ціхі вачар, ах, ціхі, спакойны (жорсткі раманс)
  19. в. Сенцяняты - Павей ветрык быстрый з высокага гаю (бяседная)
  20. в. Рудзішкі - На крутой дарозя бяроза стаяла (рэкруцкая)
  21. в. Каты - Рада, рада пірапёлка, да што лета даждала (жніўная)
  22. в. Гавуці - Ой, прыляцела раба зязюля з-пад дубу(вясельная)
  23. в. Сенцяняты - Вясельныя
  24. в. Валэйкавічы - Чэраз бор зялёнінькі (бяседная)
  25. в. Арляняты - Ліцят піралётныя птіцы (жартаўлівая)
  26. в. Валэйкавічы - Ой Татунцю, Татунцю (жартаўлівая)
  27. в. Целякі - Як я ў мамкі была, я й работніца была (бяседная, жартаўлівая)
  28. в. Арляняты - У зялёным лузя сухі дуб расцвіўся (бяседная)
  29. в. Крыўск - Ня стой, Божа, пад акном (вясельная, сірочая)
  30. в. Міхневічы - А ў нядзельку ранюсенько (велічальная, гаспадару)
Дадатковыя спасылкі
Калектывы
Звязаныя персаналіі (укладальнікі, арганізатары, вядоўцы, збіральнікі і інш)
Год публікацыі
Карта
Звязаныя лакацыі
Тэмы
Гэта кэшаваныя старонка. Апошняя сінхранізацыя з базай - 03.04.2024 22:25:54

Маеце пытанне ці заўвагу? Напішыце ў каментары. Звяртаем увагу, што каментары са спасылкамі і ад неаўтарызаваных аўтараў прэмадэруюцца.

Відэакурсы па этнаграфіі

Самы час вучыцца анлайн! Нашы відэакурсы размешчаны на адукацыйнай платформе Stepik.org і акрамя відэа утрымліваюць праверачныя тэсты для самакантролю.

Запісацца

Выкладчык: Уладзімір Лобач

Аб’ём: 70 урокаў, 14 гадзін відэа, 127 тэставых пытанняў

Курс прапануе паглыбленае азнаямленне з этнічнай гісторыяй і этнакультурнай спецыфікай Беларусі. Прадстаўлены лекцыі па раздзелах і тэмах вучэбнай праграмы "Этнаграфія Беларусі", якая выкладаецца аўтарам у Полацкім дзяржаўным універсітэце.

Запісацца

Выкладчык: Зміцер Скварчэўскі

Аб’ём: 13 урокаў, 2 гадзіны відэа, 100 тэставых пытанняў

Сярод разнастайных аспектаў беларускай міфалогіі, прадметам курсу абраны персанажны код: боствы, духі, дэманічныя істоты, героі і т.п.