::
2023 - Песні вёскі Хатынічы [інтэрнэт]
Назва
Песні вёскі Хатынічы
Віды носьбітаў
інтэрнэт
Змест
аўтэнтычны фальклёр спевы
Вокладка
Статус
можна паслухаць
Дзе паслухаць
Апісанне

Героі гэтай складанкі - бясконцая крыніцы цяпла і гумару. Вясёлыя, добрыя і жыццярадасныя жанчыны і спявачкі з вёскі Хатынічы. Гэта не гурт, а нейкі стракаты букет дзяўчат-рагатушак. Праўда большасці з гэтых “дзяўчат” каля 80 год.

Хатынічы - вялікая вёска ў Ганцавіцкім раёне. Калісьці вакол была непралазная багна, а мясцовыя жыхары маглі патрапіць на “вялікую зямлю” усяго некалькі месяцаў на год. Сёння ўсё змянілася і нешмат нагадвае знакамітыя здымкі Ісака Сербава і Міхася Раманюка. Але і цяпер старэйшыя хатыненкі крэпка трымаюцца свайго - у звычаях, адзенні, мове і канешне ў спеве.

Аснова складанкі - спевы тутэйшага гурта "Хатовічы”, зробленыя падчас экспедыцыі “Студэнцкага этнаграфічнага таварыства” па Ганцавіцкім раёне ў ліпені 2015 года. Пасля было яшчэ некалькі выпраў у Хатынічы, апошняя ў кастрычніку 2023 года.

Апроч спеваў гурта сюды ўвайшлі песні ў выкананні асобных спявачак: дуэт Кацярыны Іванаўны і Ганны Васільеўны Ярашэвіч, сольныя спевы Вольгі Фёдараўны Кот, Ганны Васільеўны Шамрылы, Кацярыны Іванаўны і Ганны Васільеўны Ярашэвіч. Нам было важна пазнаёміць слухача не толькі з яскравым і магутнымі спевам “Хатовіч”, але і паказаць хараство галасоў паасобку.

За 45 год існавання склад гурта паступова змяняўся. На змену старэйшым спявачкам прыйшлі маладзейшыя. Але цяпер упэўнена можна казаць, што “Хатовічы” сёння - гэта апошняе пакаленне жанчын, для якіх мясцовы спеў - натуральны гукавы фон, у якім яны раслі і фармаваліся. Спяваць для іх як дыхаць.

Гэтая складанка - падзяка фантастычным жанчынам і спявачкам. Упэўненая, што іх галасы падараць шмат радасці і натхнення нават неабазнанаму слухачу.

Складанку падрыхтавала Марыя Варахоб.

За дапамогу вялікі дзякуй Алесю Варахобу, Уладзіміру Кандраценю і Яўгену Барышнікаву. Асобная падзяка шматгадовай кіраўніцы гурта “Хатовічы”, цудоўнай Таццяне Іванаўне Буйкевіч.

Прыемнага праслухоўвання!

Нумар у каталогу
BFA-05
Колькасць трэкаў фальклору
30.0000
Трэкліст
  1. Ой, попе, попе, бацько наш
  2. Восень моя цяжкая
  3. Ой там, там на горэ дробны дожджык ідзе
  4. Да цяпэр Купайло, заўтра Ян
  5. Ой пойду я под ліпоньку, ой пойду я
  6. Патрова ночка нівалічка
  7. Да крута тая да дорожонька
  8. [Ой борэм] борэм, да боровіною
  9. Ехало Купайло на коне
  10. Патро, да й Патро з Яном страчаюцца
  11. Ой дожджык ідзе, до дубчыка ліпне
  12. Зіма вэсну запытала, ці ты Юр’е не встрачала?
  13. Ой ляцела золь-золянька цяраз круту гору
  14. Лю-лі, лю-лі, лю-лі спаць, а я буду колыхаць
  15. Ой дай Божэ цёплае лето
  16. Ой за сеньмі, за сенячкамі
  17. Ой пойду я гукаючы
  18. Ой з-под лесу, з под горыда
  19. Дзякуй ж богу, што з родом зышласа
  20. Каліна-маліна, чырвона ягода
  21. Ой, хто кажэ шчо мой муж добры
  22. Косец, на болоце косец косіць
  23. Жніце, жніце, жыто ня пожата
  24. Ой пора, да вжэ ж пора до дому
  25. Чэшэ, чэшэ козак кудры, а дзяўчына косу
  26. Із-пыд дуба, дубочка ж, выходзіла ўдова
  27. Да пойдзеш Манёчка ў чужые людзі
  28. По ўсём свету нова-новіна
  29. Дзе мы ходзілі, дзе й ні ходзілі
  30. Ні болела голова, а я прытаіласа
Дадатковыя спасылкі
Сэрыя
Калектывы
Звязаныя персаналіі (укладальнікі, арганізатары, вядоўцы, збіральнікі і інш)
Год публікацыі
Карта
Звязаныя лакацыі
Тэмы
Гэта кэшаваныя старонка. Апошняя сінхранізацыя з базай - 31.03.2024 02:49:41

Маеце пытанне ці заўвагу? Напішыце ў каментары. Звяртаем увагу, што каментары са спасылкамі і ад неаўтарызаваных аўтараў прэмадэруюцца.

Відэакурсы па этнаграфіі

Самы час вучыцца анлайн! Нашы відэакурсы размешчаны на адукацыйнай платформе Stepik.org і акрамя відэа утрымліваюць праверачныя тэсты для самакантролю.

Запісацца

Выкладчык: Уладзімір Лобач

Аб’ём: 70 урокаў, 14 гадзін відэа, 127 тэставых пытанняў

Курс прапануе паглыбленае азнаямленне з этнічнай гісторыяй і этнакультурнай спецыфікай Беларусі. Прадстаўлены лекцыі па раздзелах і тэмах вучэбнай праграмы "Этнаграфія Беларусі", якая выкладаецца аўтарам у Полацкім дзяржаўным універсітэце.

Запісацца

Выкладчык: Зміцер Скварчэўскі

Аб’ём: 13 урокаў, 2 гадзіны відэа, 100 тэставых пытанняў

Сярод разнастайных аспектаў беларускай міфалогіі, прадметам курсу абраны персанажны код: боствы, духі, дэманічныя істоты, героі і т.п.