::
2021 - Краснаполле 2018-2019. Песні з экспедыцый. [інтэрнэт]
Назва
Краснаполле 2018-2019. Песні з экспедыцый.
Віды носьбітаў
інтэрнэт
Змест
аўтэнтычны фальклёр
Вокладка
Статус
можна паслухаць
Дзе паслухаць
Апісанне

Экспедыцыя ладзілася ў два этапы. У жніўні 2018 года адбылася тыднёвая “выведка”. Праз год – паўнавартасная 2-х тыднёвая выправа. Мы даследавалі ўвесь раён, таксама завіталі ў памежныя вёскі Касцюковіцкага раёна. Шукалі мясцовых старажылаў, пыталі пра “даўнейшае жыццё”. Запісвалі спевы, расповеды, фатаграфавалі дакументы і рэчы. 

Чарнобыль

Краснапольскі раён – гэта самы ўсход краіны. Тут няма чыгункі, побач мяжа з Браншчынай. На першы погляд усё звычайна: жывуць людзі, ездзяць машыны, з цяжкасцямі, але ловіць інтэрнэт. Мясцовыя ходзяць у лес, саджаюць гароды, частуюць гасцей яблыкамі і грыбамі.

У раёне найбольшая колькасць адселеных вёсак – 58. Чарнобыль прыйшоў сюды 35 год таму і застаўся. Час моцна запаволіўся. Мяжа “абжытага” і “адпушчанага на волю” бачная надзвычай добра. Палі маюць назвы вёсак, якія калісьці стаялі на іх месцы. Аграменныя хаты валяцца, не маючы надзеі быць прададзенымі “пад дачу”.

Чарнобыль падзяліў жыццё тутэйшых людзей на “да” і “пасля”. Традыцыйнае апынулася жывучым. Магчыма праз беднасць, аддаленасць ад вялікіх гарадоў, асаблівы сум па часах “да аварыі”. 

Экспедыцыя

Экспедыцыйны запіс цікавы момантам. Найчасцей даследчык – чалавек чужы – узнікае ў жыцці інфарманта раптоўна. І мае ўсяго некалькі гадзін на размову. У гутарцы пытаемся “даўнішнія песні”. Але большасць суразмоўцаў не спяваюць штодня, многія не спявалі шмат год. У такой сітуацыі, на запыт, чалавек спачатку ўзгадвае кантэкст, і ўжо пасля – уласна песню. У думках вяртаецца да абставін і людзей, ад якіх чуў і вучыўся. Як правіла, песню суправаджае каментар, поўны фактаў і эмоцый.

Для даследчыка гэты момант вельмі адметны. Людзі, якіх мы ніколі не бачылі, незнаёмыя рэчы, месцы, краявіды ажываюць. Мы слухаем і глядзім, далучаемся да чагосьці важнага.

У гэты момант традыцыя ажывае.

Спевы запісалі: Ірына Паўловіч, Аляксей Глушко, Кацярына Аракчэева, Вольга Зорычава, Максім Тамковіч, Любоў Дударэвіч, Антон Сівых, Вольга Семчанка, Марыя Варахоб, Аксана Кургузава, Алефціна Копаць, Таццяна Шылак, Кацярына Янкевіч, Ганна Заплатнікава, Анастасія Мандрык, Марыя Глушко, Ганна Шаруба, Віталь Шэвялевіч, Алена Шэвялевіч, Кірыл Котаў, Дзіяна Філіпчык, Наталля Альхова, Наста Гвоздзева, Ганна Шакель.

Кіраўнікі экспедыцый: Ірына Паўловіч (2019), Аляксей Глушко (2018)

Выданне падрыхтавана РМГА “Студэнцкае этнаграфічнае таварыства”. У працы бралі ўдзел: Марыя Варахоб, Алесь Варахоб, Аляксей Крукоўскі.

Па матэрыялах экспедыцыі “Краснаполле-2019” створаны фотапраект “Вы чытаеце – хаты валяцца”  і дакументальны фільм “1 блін”. Успаміны герояў пра Чарнобыльскую аварыю ў праекце “Галасы адселеных вёсак”.  Таксама слухайце іншыя выданні з экспедыцый СЭТ. 

Колькасць трэкаў фальклору
30.0000
Трэкліст
  1. аг. Горы - Што па морю, морю, морю сініму (веснавая)
  2. в. Казелле - Вецер вея, ой, вецер павівая (бяседная)
  3. в. Гарадзецкая - У варот явар пахіліўся (лірычная)
  4. в. Палуж-1 - Як пайду я ў зелін сад (веснавая)
  5. в. Усцінавічы - Мне ня ймецца, што сонейка ўсходзя (лірычная)
  6. в. Сабалі - Ой масты, масты, масты новыя (веснавая)
  7. аг. Горы - Жыцічка йірывоя, полічка палявоя (жніўная)
  8. г\п Краснаполле - Валачобнікі валачыліся (валачобная)
  9. в. Пачапы - Ні касі дрэва, ой, ні сячы дрэва (духаўская)
  10. в. Казелле - Сіротычка жыта жала (жніўная)
  11. в. Журбін (Касцюковіцкі р-н) - У бальшом карагодзіку дзевачкі гулялі (веснавая)
  12. г\п Краснаполле - У варот, варот яварка шуміць (калядная)
  13. в. Палуж-1 - Штой пара, штой пара нам, брацці, дадому (бяседная, мужчынская)
  14. аг. Яноўка - Штой даўно я, даўно, у свайго роду была (восеньская)
  15. п. Перадавы - Чаго, братцы, нам журіцца (бяседная)
  16. в. Курбакі - Ой, па морю, морю сінему (восеньская)
  17. в. Журбін (Касцюковіцкі р-н) - З мора туман коціцца
  18. в. Пачапы - Зарастайця сцежкі-дарожкі, ой, куда я хадзіла
  19. аг. Горы - Паджанішнічык нямыты (вясельная)
  20. в. Усцінавічы - Ой і груша мая, качурявая (лірычная, веснавая)
  21. аг. Горы - Наступая восень халадная (восеньская)
  22. в. Леніна - Што й у лузе травычка вылігаецца (восеньская)
  23. в. Пачапы - А ты жаркая сонца, кала леса нізка ходзіш (жніўная)
  24. в. Гарадзецкая - Ой, шумела, гудзела, ой, сасоначка ў бару(бяседная)
  25. в. Сідараўка - Ой, да ты калінушка, размалінушка
  26. в. Палуж-1 - Ой, вы кумушкі мае (мужчынская)
  27. в. Казелле - Талака мая, талочычка (талочная)
  28. в. Сабалі - Бабка мая, любка (хрэсьбінная)
  29. в. Леніна - На Купала, на Купала ночка мала (купальская)
  30. аг. Пачапы - Ой, арёл мой, арёл мой (восеньская)

 

Дадатковыя спасылкі
Сэрыя
Калектывы
Звязаныя персаналіі (укладальнікі, арганізатары, вядоўцы, збіральнікі і інш)
Дата рэліза / эфіра
07.04.2021
Год публікацыі
Карта
Звязаныя лакацыі
Тэмы

Фальклор 30 (праз поле „Аўдыёрэлізы, дзе публікавалася“)

  1. А ты жаркая сонца, кала леса нізка ходзіш / песня, тэкст,аўдыё — аг. Пачапы, Краснапольскі раён
  2. Бабка мая, любка / песня, тэкст,аўдыё — в. Сабалі, Краснапольскі раён
  3. Валачобнікі валачыліся / песня, тэкст,аўдыё — гп Краснаполле, Краснапольскі раён
  4. Вецер вея, ой, вецер павівая / песня, тэкст,аўдыё — в. Казелле, Краснапольскі раён
  5. Жыцічка йірывоя, полічка палявоя / песня, тэкст,аўдыё — аг. Горы, Краснапольскі раён
  6. З моря туман коціцца / песня, тэкст,аўдыё — в. Журбін, Касцюковіцкі раён
  7. Зарастайця сцежкі-дарожкі, ой, куда я хадзіла / песня, тэкст,аўдыё — аг. Пачапы, Краснапольскі раён
  8. Мне ня ймецца, што сонейка ўсходзя / песня, тэкст,аўдыё — в. Усцінавічы, Краснапольскі раён
  9. На Купала, на Купала ночка мала / песня, тэкст,аўдыё — аг. Леніна, Краснапольскі раён
  10. Наступая восень халадная / песня, тэкст,аўдыё — аг. Горы, Краснапольскі раён
  11. Ні касі дрэва, ой, ні сячы дрэва / песня, тэкст,аўдыё — аг. Пачапы, Краснапольскі раён
  12. Ой масты, масты, масты новыя / песня, тэкст,аўдыё — в. Сабалі, Краснапольскі раён
  13. Ой і груша мая, качурявая / песня, тэкст,аўдыё — в. Усцінавічы, Краснапольскі раён
  14. Ой, арёл мой, арёл мой / песня, тэкст,аўдыё — аг. Пачапы, Краснапольскі раён
  15. Ой, вы кумушкі мае / песня, тэкст,аўдыё — в. Палуж 1, Краснапольскі раён
  16. Ой, да ты калінушка, размалінушка / песня, тэкст,аўдыё — в. Сідараўка, Краснапольскі раён
  17. Ой, па морю, морю сінему / песня, тэкст,аўдыё — в. Курбакі, Краснапольскі раён
  18. Ой, шумела, гудзела, ой, сасоначка ў бару / песня, тэкст,аўдыё — в. Гарадзецкая, Краснапольскі раён
  19. Паджанішнічык нямыты / песня, тэкст,аўдыё — аг. Горы, Краснапольскі раён
  20. Сіротычка жыта жала / песня, тэкст,аўдыё — в. Казелле, Краснапольскі раён
  21. Талака мая, талочычка / песня, тэкст,аўдыё — в. Казелле, Краснапольскі раён
  22. У бальшом карагодзіку дзевачкі гулялі / песня, тэкст,аўдыё — в. Журбін, Касцюковіцкі раён
  23. У варот явар пахіліўся / песня, тэкст,аўдыё — в. Гарадзецкая, Краснапольскі раён
  24. У варот, варот яварка шуміць / песня, тэкст,аўдыё — гп Краснаполле, Краснапольскі раён
  25. Чаго, братцы, нам журіцца / песня, тэкст,аўдыё — п. Перадавы, Краснапольскі раён
  26. Што й у лузе травычка вылігаецца / песня, тэкст,аўдыё — аг. Леніна, Краснапольскі раён
  27. Што па морю, морю, морю сініму / песня, тэкст,аўдыё — аг. Горы, Краснапольскі раён
  28. Штой даўно я, даўно, у свайго роду была / песня, тэкст,аўдыё — аг. Яноўка, Краснапольскі раён
  29. Штой пара, штой пара нам, брацці, дадому / песня, тэкст,аўдыё — в. Палуж 1, Краснапольскі раён
  30. Як пайду я ў зелін сад / песня, тэкст,аўдыё — в. Палуж 1, Краснапольскі раён
Гэта кэшаваныя старонка. Апошняя сінхранізацыя з базай - 03.04.2024 08:58:50

Маеце пытанне ці заўвагу? Напішыце ў каментары. Звяртаем увагу, што каментары са спасылкамі і ад неаўтарызаваных аўтараў прэмадэруюцца.

Відэакурсы па этнаграфіі

Самы час вучыцца анлайн! Нашы відэакурсы размешчаны на адукацыйнай платформе Stepik.org і акрамя відэа утрымліваюць праверачныя тэсты для самакантролю.

Запісацца

Выкладчык: Уладзімір Лобач

Аб’ём: 70 урокаў, 14 гадзін відэа, 127 тэставых пытанняў

Курс прапануе паглыбленае азнаямленне з этнічнай гісторыяй і этнакультурнай спецыфікай Беларусі. Прадстаўлены лекцыі па раздзелах і тэмах вучэбнай праграмы "Этнаграфія Беларусі", якая выкладаецца аўтарам у Полацкім дзяржаўным універсітэце.

Запісацца

Выкладчык: Зміцер Скварчэўскі

Аб’ём: 13 урокаў, 2 гадзіны відэа, 100 тэставых пытанняў

Сярод разнастайных аспектаў беларускай міфалогіі, прадметам курсу абраны персанажны код: боствы, духі, дэманічныя істоты, героі і т.п.